Урадзіла “каралева палёў”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Парадавала сёлета ўраджаем кукуруза, вырашчаная ў ААТ  «Грыцкевічы» на зерне. Кожны  са 118 гектараў дае ў сярэднім па 157  цэнтнераў бурштынавага багацця. Гэта  самы высокі паказчык у раёне.

Уборкай «каралевы палёў»  займаецца камбайнер  Георгій Пятровіч Закудоўскі (на здымку). Па стане на 17 кастрычніка ён намалаціў 1842 тоны. Сярэдні намалот за дзень складае 150 тон.

Летам Георгій Закудоўскі  старанна папрацаваў на збожжавай ніве. Намалаціў 1544,2  умоўныя тоны  зерня і заняў другое месца  ў раёне сярод камбайнераў гаспадарак першай групы. Цяпер вопытны і добрасумленны  механізатар  працягвае жніво на кукурузных палетках. Добрай рабоце спрыяе сухое, сонечнае надвор»е кастрычніка.

На адвозцы зерня кукурузы  стараюцца вадзіцелі Мікалай Дзмітрыевіч  Казакевіч і Міхаіл Вітальевіч Заяц. Яны  дастаўляюць зерне на дапрацоўку. Сушылку абслугоўваюць аператары Аляксандр Іосіфавіч Любко і Анатоль Уладзіміравіч Івушкін.

У цэлым па раёне кукуруза на зерне ўбрана на  плошчы 2688 га, што складае 66 %. 87 % убралі  ў ААТ «17 верасня», па 83 % — у эксперыментальнай  базе «Свеклавічная» і ЗАТ «Росіч», 73 % — у «Грыцкевічах». ААТ «Нясвіжскія Астроўкі», як мы  паведамлялі, закончыла жніво. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне склала 126 ц/га.

На захоўванне сплюшчана  7553 тоны зерня кукурузы, у т.л. 1899 т — у ААТ «Новае жыццё, 1703 т — у СВК «Агракамбінат  Сноў».

На корм і сілас убрана 6120 га кукурузы (90,4 %). Завяршылі  гэту работу «Нясвіжскія Астроўкі», «17 верасня», «Агракамбінат  Сноў», «1 Мая», «Сейлавічы», «Росіч», «Свеклавічная», сортавыпрабавальная станцыя і доследная  навуковая станцыя па цукровых бураках. Сярэдні выхад масы — 472,1 ц/га. Больш высокая — у ААТ «Сейлавічы» (632     ц/га), СВК «Агракамбінат Сноў» (604 ц/га), эксперыментальнай базе «Свеклавічная» (579 ц/га).

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.