“Усе ўсмешкі — нашым мамам”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Падарунак ад раённай улады і кветкі ўладальніцы ордэна Маці Святлане  Русак уручае першы намеснік  старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец

Штогод у нашым раёне праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя светламу, добраму святу — Дню маці. Вось і ў панядзелак, 14 кастрычніка, у зале РЦК і А на святочнае мерапрыемства «Усе ўсмешкі — нашым мамам» сабраліся і гераіні дня, і тыя, хто прыйшоў ушанаваць іх. Ад імя раённай улады жанчын-маці, што сабраліся ў зале, а ў іх асобе — усіх жанчын-маці раёна  павіншаваў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец. У сваім выступленні ён яшчэ раз падкрэсліў глыбокі сэнс устанаўлення ў нашай дзяржаве такога свята, як Дзень маці, выказаў словы шчырай удзячнасці жанчынам, якія з высокай місіяй мацярынства выдатна спалучаюць працоўныя і грамадскія абавязкі.

—  У большасці сваёй жанчыны, — сказаў Анатоль Мікалаевіч, — занятыя ў такіх галінах народнай гаспадаркі, як ахова здароўя, адукацыя, культура, фінансы, страхаванне, гандаль і грамадскае харчаванне, бытавое абслугоўванне. Кожны трэці кіраўнік на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах раёна — прадстаўніцы прыгожай половы чалавецтва. А такой высокай дзяржаўнай узнагароды, як ордэн Маці, на Нясвіжчыне ўдастоены 39 жанчын. Усяго ж у нашым раёне 4835 сем»яў (з іх 380 — шматдзетныя), у якіх выхоўваюцца 7684 дзіцяці да 18 гадоў.

_MG_5818

Спадабаўся святочны канцэрт Людміле Мікалаеўне Роўба  з г.п. Гарадзея, на якім выдатна выступіла  яе старэйшая дачка Дар»я. Песня ў яе  выкананні «Мамачка мілая, мама мая» выклікала гарачыя апладысменты залы. Разам з мамай  за сястрычку парадаваліся малодшыя  браты Сцяпан і Мацвей, дома застаўся  маленькі Яфім

Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец таксама выканаў прыемны абавязак уручэння жыхарцы Снова Святлане Русак, узнагароджанай нядаўна ордэнам Маці, дакументаў на новую пральную машыну-аўтамат «Атлант» — падарунак ад раённай улады.

_MG_5705

Матуль віншуюць вучні СШ № 1 г. Нясвіжа

_MG_5737

Свой музычны падарунак  гераіням дня дораць выкладчыкі  нясвіжскай ДШМ Кірыл Хацяновіч, Аляксей Буглай і Уладзімір Гурын

Шмат цёплых слоў удзячнасці за мацярынскую любоў, якую нельга параўнаць ні з якім іншым пачуццём, дарылі прысутным у зале матулям вядучыя Людміла Вітко і Юрый Шарапа, а канцэртныя нумары, падрыхтаваныя юнымі і дарослымі артыстамі раёна, сталі выдатным падарункам для ўсіх прысутных у зале, цалкам апраўдаўшы назву святочнага мерапрыемства — «Усе ўсмешкі — нашым мамам».

Соф»я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.