Восеньскі баль у Нясвіжы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Да яго міжволі горнецца душа, калі дол усцілаюць чырвоныя, жоўтыя  з рознымі  адценнямі лісты. Яны ціха  падаюць, ствараючы  непаўторную прыгажосць восені, «вачэй зачаравання». Вітаць залатую пару сабраліся людзі  такога ж узросту ў раённым  Цэнтры культуры і адпачынку. На другім  паверсе іх чакалі «салодкія» сталы, чай і музыка. Вядучая, напараўнальная Юлія Івашка, пастаралася зрабіць усё, каб людзям паважанага  ўзросту было весела і  цікава. І сапраўды,  як застацца раўнадушным да  незвычайных конкурсаў:  пратанцаваць «цыганачку» ці  правесці танец з паветраным шарам на лбе, заціснутым паміж двума  партнёрамі. Не так  проста, але справіліся,  з невялікім адрывам, усе. пераможцы і ўдзельнікі атрымалі прызы, зарад бадзёрасці і станоўчых эмоцый.

На прапанаваныя загадкі тут жа знаходзіліся адказы. Госці за столікамі прадстаўлялі песні, гумарэскі,  вершы ды анекдоты, а вядучыя  ў якасці бонусаў давалі  ўдзельнікам конкурсаў кляновыя лісткі. У каго больш назбіраецца  — той і пераможца. На гэты раз вызначыліся актыўныя ветэраны за  трэцім столікам, якім  вядучыя ўручылі карону Восені (з саломкі і рознакаляровага лісця) і сувеніры. Добры ўклад, як заўжды, унеслі ў свята  работнікі раённага тэрытарыяльнага цэнтра  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва: наша  добрая фея, псіхолаг установы Галіна Бушмакіна  ўручыла ўсім запрошаным  іх фотакарткі, прыгожа  аздобленыя ў рамачкі. Нечаканыя для нас уласныя выявы  сталі прыемным сюрпрызам.

Настрой ва ўсіх бакоў быў прыўзняты і сонечны ад песень, танцаў і добрай кампаніі. Асабліва варта адзначыць  актыўнасць старэйшай удзельніцы свята, аптымісткі Н.М. Хвіцько. А М.П. Рэмізовіч  чытала ўласныя вершы, прыгожа  танцавала. І гэта  цудоўна, што чалавек  непадуладны ўзросту, калі ён  жыве паўнакроўным жыццём, умее адпачываць і весяліцца.

Раіса ХВІР

Фота Галіны БУШМАКІНАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.