Высокія ўзнагароды — для маці

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Ад Нясвіжчыны да ордэна Маці была прадстаўлена жыхарка Снова Святлана  Русак, маці пяцярых дзяцей, якая і атрымала высокую ўзнагароду з рук кіраўніка Мінскай вобласці Барыса Батуры

У Нясвіжскім замку ў рамках правядзення Тыдня маці прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання шматдзетных маці Мінскай вобласці ордэнам Маці, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2013 г. № 438. Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барыс Батура ўручыў высокую дзяржаўную ўзнагароду 36 жанчынам, якія нарадзілі і дастойна выхавалі і выхоўваюць пяць і больш дзяцей.

Звяртаючыся з прывітальным словам да прысутных у зале, Барыс Васільевіч адзначыў, што вельмі рады магчымасці павіншаваць у асобе жанчын, прадстаўленых да дзяржаўнай узнагароды, усіх жыхароў Мінскай вобласці з цудоўным, светлым святам — Днём маці.

_MG_5279

На цырымоніі ўручэння ордэнаў Маці

— Устанаўленне Кіраўніком дзяржавы ордэна Маці мае асаблівае грамадска-палітычнае значэнне, — сказаў Барыс Батура. — На сённяшні дзень гэтай узнагароды ў Мінскай вобласці ўдастоены 1418 жанчын. Узводзячы іх на п»едэстал гонару, мы сцвярджаем непахісны прынцып: быць шматдзетнай маці не менш ганарова, чым быць перадавіком вы-творчасці, вядомым вучоным ці народным артыстам, таму што самыя дастойныя людзі, якія праслаўляюць сваю родную зямлю, з»яўляюцца яе гонарам, як правіла, выходзяць з прыстойных сем»яў, дзе з малых гадоў прывучаюць да сумленнасці, праца-вітасці і клопату пра бліжняга.

_N_A2137

Каштоўныя падарункі — для ардэнаносных маці

Кіраўнік вобласці таксама адзначыў, што ў нашай краіне створана дастаткова моцная заканадаўчая база для вырашэння праблем шматдзетных сем»яў — гэта і дапамогі па догляду дзіцяці, і будаўніцтва сацыяльнага жылля, і выдзяленне льготных крэдытаў, і медыцынскае забеспячэнне, і многае іншае. У пацвер-джанне гэтых слоў ён назваў сумы, затрачаныя дзяржавай па вобласці на дапамогі на дзяцей, на пагашэнні крэдытаў для маладых і шматдзетных сем»яў, на прадукты харчавання для дзяцей да двух гадоў з малазабяспечаных сем»яў.

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2005 г. № 117, кожная ўзнагароджаная мама атрымала аднаразовую грашовую вы-плату ў памеры пяцікратнай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага Урадам Рэспублікі Беларусь (5131,5 тысячы рублёў).

_N_A2550

Са словамі ўдзячнасці за высокія ўзнагароды ад імя маці, што сабраліся ў зале, выступіла Наталля  Пякарская, якая ўручыла  падарунак кіраўніку вобласці — вышываную карціну ручной работы

Акрамя самога ордэна, старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура ўручыў жанчынам-маці, прадстаўленым да ўзнагароды,  каштоўныя падарункі  (сярэбраныя зліткі) і букеты кветак.

Цудоўным музычным падарункам для гераінь дня і ўсіх, хто сабраўся ў  Тэатральнай зале замка, сталі выступленні народнага ансамбля песні «Акцэнт» Сноўскага СЦК і А, узорнага ансамбля «Аношкаўскія музыкі» і народнага вакальнага ансамбля «Млечны шлях» Нясвіжскага РЦК і А.

АНОШКОВСКИЯ МУЗЫКИ

Выступае ўзорны ансамбль «Аношкаўскія музыкі»

Пасля заканчэння афіцыйнай цырымоніі  адбылося фатаграфаванне ўдзельнікаў прыёму, экскурсія па палацавым ансамблі і святочны абед з  музычнай праграмай.

Соф»я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.