Храм увянчалі купалы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У аўторак на храме Узнясення Гасподня, які будуецца паміж вуліцамі Шымко і Карла Маркса ў Нясвіжы, быў устаноўлены галоўны — самы вялікі — купал  з крыжом. Ён упрыгожыў небасхіл   як сімвал духоўнага  адраджэння  нашага краю.

Працаёмкую работу  па яго вырабе, як і па вырабе іншых  купалоў храма выканалі  майстры з Брэста — бацька і сын  Ісайковы. Купал і крыж зроблены з нержавеючай сталі, пакрытай нітрыдам цітану, якая дае  эфект залатога пакрыцця. Вага купала разам з драўлянай падкупальнай  сістэмай  — 5 тон, вышыня — 8 метраў. Ва ўстаноўцы гэтай велічнай  канструкцыі неацэнную дапамогу аказала Нясвіжскае УМГ, якое  прадаставіла высотны кран.

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.