Храм увянчалі купалы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У аўторак на храме Узнясення Гасподня, які будуецца паміж вуліцамі Шымко і Карла Маркса ў Нясвіжы, быў устаноўлены галоўны – самы вялікі – купал з крыжом. Ён упрыгожыў небасхіл як сімвал духоўнага адраджэння нашага краю.

Працаёмкую работу па яго вырабе, як і па вырабе іншых купалоў храма выканалі майстры з Брэста – бацька і сын Ісайковы. Купал і крыж зроблены з нержавеючай сталі, пакрытай нітрыдам цітану, якая дае эфект залатога пакрыцця. Вага купала разам з драўлянай падкупальнай сістэмай – 5 тон, вышыня – 8 метраў. Ва ўстаноўцы гэтай велічнай канструкцыі неацэнную дапамогу аказала Нясвіжскае УМГ, якое прадаставіла высотны кран.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.