З клопатам пра новы ўраджай

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Цукровыя буракі ў ААТ  «Грыцкевічы» займалі сёлета 301 гектар. Па стане  на 24 кастрычніка ўбрана 246 га, што складае 82 %.

Кожны гектар дае па 627 ц «салодкага» кораня. Убірае  буракі механізатар Сяргей Васільевіч  Гаспадарык на камбайне  «Кляйнэ». Дзённая выпрацоўка вагаецца ад 6 да 10 гектараў. Уборка  арганізавана  перевалачным  метадам: у бурты на полі карэнне  згружае камбайн, а таксама  аўтамашына пад упраўленнем вадзіцеля Мікалая Міхайлавіча Клімовіча.

Адны механізатары ўбіраюць вырашчаны ўраджай, другія клапоцяцца пра лёс будучага. Чатыры трактары гаспадаркі вядуць  зяблевае ворыва. На «Фендце» стараецца Міхаіл Міхайлавіч  Клімовіч (на фота),  на МТЗ розных мадыфікацый  — Дзяніс Віктаравіч Лось, Юрый Міхайлавіч Гадун  і Канстанцін Віктаравіч Лось.  Разам яны заворваюць за дзень 50-60 гектараў глебы.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.