З Латвіі — у Нясвіж

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На мінулым тыдні  ў нашым раёне пабывала з візітам дэлегацыя дзелавых колаў латвійскага горада Ауцэ, які сёлета стаў пабрацімам Нясвіжа, на чале  са старшынёй Думы края Ауцэ Гінсам Камінскісам.

Латышскія госці сустрэліся з кіраўніцтвам раёна, пабывалі ў  ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, на водазаборы “Вінклераўскі” раённага УП “Нясвіжская ЖКГ”, у фірменным магазіне ТАА “Корсак-ВВ” (на фота), у СВК “Агракамбінат Сноў”, а таксама ў такіх магазінах, як гарадскі ўнівермаг і “Еўраопт”,  пазнаёміўшыся такім чынам з некалькімі буйнымі аб”ектамі з розных сфер эканомікі раёна. Асобна яны адзначылі візіт у Нясвіжскі замак, які, па іх словах, пакінуў незабыўнае ўражанне як вельмі цікавы гісторыка-культурны аб”ект.

У гутарцы з карэспандэнтам “НН” Гінс Камінскіс адзначыў, што візіт арганізаваны з мэтай наладжвання супрацоўніцтва, распрацоўкі новых ідэй на будучыню.

Госць з Латвіі таксама дадаў, што лічыць вельмі  перспектыўным не толькі эканамічнае, але і культурнае супрацоўніцтва. Асабліва, на яго думку, была б  карыснай арганізацыя абмену дзіцячымі  дэлегацыямі, каб юнае пакаленне  з дзяцінства атрымлівала правільнае  ўражанне аб дзвюх краінах, у прыватнасці, аб гарадах-пабрацімах Нясвіжы і Ауцэ.

“НН”


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.