З Латвіі — у Нясвіж

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На мінулым тыдні ў нашым раёне пабывала з візітам дэлегацыя дзелавых колаў латвійскага горада Ауцэ, які сёлета стаў пабрацімам Нясвіжа, на чале са старшынёй Думы края Ауцэ Гінсам Камінскісам.

Латышскія госці сустрэліся з кіраўніцтвам раёна, пабывалі ў ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», на водазаборы «Вінклераўскі» раённага УП «Нясвіжская ЖКГ», у фірменным магазіне ТАА «Корсак-ВВ» (на фота), у СВК «Агракамбінат Сноў», а таксама ў такіх магазінах, як гарадскі ўнівермаг і «Еўраопт», пазнаёміўшыся такім чынам з некалькімі буйнымі аб»ектамі з розных сфер эканомікі раёна. Асобна яны адзначылі візіт у Нясвіжскі замак, які, па іх словах, пакінуў незабыўнае ўражанне як вельмі цікавы гісторыка-культурны аб»ект.

У гутарцы з карэспандэнтам «НН» Гінс Камінскіс адзначыў, што візіт арганізаваны з мэтай наладжвання супрацоўніцтва, распрацоўкі новых ідэй на будучыню.

Госць з Латвіі таксама дадаў, што лічыць вельмі перспектыўным не толькі эканамічнае, але і культурнае супрацоўніцтва. Асабліва, на яго думку, была б карыснай арганізацыя абмену дзіцячымі дэлегацыямі, каб юнае пакаленне з дзяцінства атрымлівала правільнае ўражанне аб дзвюх краінах, у прыватнасці, аб гарадах-пабрацімах Нясвіжы і Ауцэ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.