35 — гады росквіту і вопыту

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Падарунак з нагоды 35-годдзя прадпрыемства начальніку філіяла Нясвіжскае УМГААТ Газпрам трансгаз Беларусь Сяргею Лапіну ўручае дырэктар ААТ Гарадзейскі цукровы камбінат Міхаіл Крыштаповіч

У мінулую пятніцу ў РЦКіА адбыўся ўрачысты сход, пры-свечаны 35-годдзю філіяла “Нясвіжскае ўпраўленне  магістральных газаправодаў” адкрытага  акцыянернага таварыства “Газпрам трансгаз Беларусь”.

Мерапрыемства адкрылася відовішчным лазерным шоў, у якім сцісла  і ёміста была перададзена гісторыя развіцця газатранспартнай сістэмы ў  Рэспубліцы Беларусь і паказана месца Нясвіжа ў ёй.

Пасля гэтага слова мелі гаспадары і госці свята. З юбілеем калектыў  Нясвіжскага УМГ павіншаваў яго начальнік Сяргей Лапін. Старшыня Нясвіжскага  райвыканкама Іван Крупко ўзгадаў у сваім выступленні гісторыю стварэння філіяла, яго лепшыя працоўныя дасягненні і ўручыў некалькім работнікам упраўлення  ўзнагароды. Так, Ганаровую грамату Нясвіжскага райвыканкама атрымала  галоўны бухгалтар Іна Макеенак, Падзяка старшыні райвыканкама была аб”-яўлена  начальніку службы кампрэсарнай станцыі “Нясвіжская” Ігару Каменка і электраманцёру па абслугоў-ванні і рамонце  электраабсталявання  службы  энергаводазабеспячэння Міхаілу Калевічу, Падзячныя пісьмы старшыні  райвыканкама  атрымалі дыспетчар  вытворча-дыспетчарскай службы Алег  Раманчук, аператар  газаразмеркавальнай станцыі “Гарадзея” службы  газаразмеркавальнай станцыі Уладзімір Янчык і ахоўнік аддзела  карпаратыўнай бяспекі Аляксандр  Гардзей.

_MG_9842

Старшыня прафсаюзнага камітэта  ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” Вінэрый  Валчуга перадае старшыні прафсаюзнай арганізацыі Нясвіжскага УМГ Юрыю Блізнюку падарунак для развіцця мастацкай самадзейнасці ўпраўлення

Свае словы віншавання і падзякі за працу  віноўнікам урачыстасці адрасаваў таксама старшыня  прафсаюзнага камітэта пярвічнай  прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” Вінэрый  Валчуга. Ён уручыў грашовыя прэміі начальніку ўпраўлення Сяргею Лапіну, яго намесніку Валяр”яну Давідовічу, намесніку начальніка аўтатранспарт-нага цэха Вользе Макарэвіч, тэхніку службы газаразмеркавальнай станцыі Алене Макась, начальніку бюро планавання і эканамічнага аналізу Марыне Ярмак. Віншаванні і грашовыя прэміі ад прафсаюзнай арганізацыі ўпраўлення за актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці сваім калегам уручыў таксама старшыня прафсаюзнай арганізацыі Нясвіжскага УМГ Юрый Блізнюк.

_MG_9865

Падзячнае пісьмо  старшыні Нясвіжскага райвыканкама атрымаў дыспетчар вытворча-дыспетчарскай службы Алег Раманчук

Святкаванне прадоўжылася віншаваннямі і ўручэннем падарункаў ад іншых пачэсных гасцей урачыстага сходу. У іх ліку былі дырэктар ААТ  “Гарадзейскі цукровы камбінат” Міхаіл Крыштаповіч, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, дырэктар філіяла  “Нясвіжскі хлебазавод” РУП “Барысаўхлебпрам” Алена Краўчэня, галоўны інжынер – першы намеснік генеральнага  дырэктара ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” Павел Войтаў, які ўручыў Ганаровую грамату таварыства спецыялісту па кадрах Алене Саладуха і Па-дзяку – напаўняльніку балонаў аўтагазанапаўняльнай станцыі Юрыю Скачко, а таксама першы намеснік дырэктара  прадстаўніцтва ААТ “Газпрам” у Рэспубліцы Беларусь Пётр Пётух, намеснік дырэктара – галоўны інжынер прадстаўніцтва ААТ “Газпрам” у Рэспубліцы Беларусь Цветамір Сарахан, прадстаўнікі многіх структурных  падраздзяленняў ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” і ўсіх астатніх упраўленняў  магістральных газаправодаў рэспублікі  – Аршанскага, Крупскага, Мінскага, Кобрынскага і Слонімскага.

_MG_9954

Свята падарыла шмат радасных хвілін і яго гасцям, і гаспадарам

Многія з выступоўцаў узгадвалі, што Нясвіжскае  ўпраўленне заўсёды было  перадавым і асаблівым у рэспубліцы: кампрэсарная станцыя “Нясвіжская” газаправода «Ямал – Еўропа» з 2000 да 2005 года адна забяспечвала пастаўкі блакітнага паліва на захад; тут была ўпершыню асвоена ўнікальная тэхналогія  ўрэзкі ў дзеючы газаправод пад  ціскам. Стала Нясвіжскае ўпраўленне  і свое-асаблівай “кузняй кадраў” – у ім у свой час  атрымалі вялікі вопыт работы названы вышэй Павел Войтаў і цяперашні начальнік Слонімскага УМГ Юрый Бяссонаў, у гэтым годзе адміністрацыя ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” таксама папоўнілася спецыялістамі з Нясвіжа – там зараз працуюць былыя начальнік службы АСК, А і ТМ Мікалай Усовіч і намеснік начальніка аўтатранспартнага цэха Юрый Шкраба.

_MG_9963

Фінал святочнага канцэрта. Гімн  беларускіх газавікоў спявае трыо Нясвіжскага УМГ у складзе Дзмітрыя Дубіцкага, Алега Чэкмана, Уладзіміра Горынава

Старонкі гісторыі і сучаснасці  Нясвіжскага УМГ удала  спалучаліся з канцэртнымі нумарамі, падрыхтаванымі лепшымі артыстамі раёна. У зале было цёпла і ўтульна ад атмасферы свята і асаблівай станоўчай энергетыкі, якая, безумоўна, спатрэбіцца  нясвіжскім газавікам і надалей –  для здзяйснення іх планаў і ўвасаблення  ў жыццё важных праектаў будучыні.

Соф”я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.