Дэманструюць свае таленты

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На здымку:  ансамбль песні «Весялуха» Юшавіцкага СДК

Ва ўстановах культуры раёна праходзяць  справаздачныя мерапрыемствы па выніках работы за 2013 год.

Расказаць пра гэта мы папрасілі мастацкага кіраўніка дзяржаўнай установы «Раённы цэнтр культуры» Г.Дз. ВІННІЧАК.

– Ганна Дзмітрыеўна, якая мэта такіх справаздач?

– Мэта агляду-конкурсу – актывізацыя сельскіх клубных устаноў па забеспячэнні  высокага ўзроўню і якасці арганізацыі вольнага часу насельніцтва,  развіцці аматарскай  мастацкай творчасці і адраджэнні  традыцыйнай культуры, укараненне сучасных і перспектыўных формаў  культурнага абслугоўвання  ў рабоце з дзецьмі, моладдзю, пажылымі людзьмі і шматдзетнымі сем”ямі, падтрымка і павышэнне прэстыжу прафесіі  сельскіх работнікаў культуры, павышэнне іх кваліфікацыі, выяўленне і распаўсюджванне лепшага вопыту работы па арганізацыі культурнага абслугоўвання сельскіх жыхароў. І, у рэшце рэшт,  гэта –  атэстацыя ўстаноў культуры раёна.

– Перад кім работнікі культуры трымаюць гэтыя справаздачы?

– Перад сваім насельніцтвам. Перад людзьмі, побач з якімі жывуць, дзеля якіх працуюць на сцэне, якім нясуць душэўную песню ці трапны жарт, ствараюць добры настрой.

– Што  можна ўбачыць падчас агляду-конкурсу, чым здзіўляюць гледачоў творчыя людзі?

– Адпаведна з  Палажэннем аб аглядзе-конкурсе, установы культуры  прадстаўляюць праграмы ў розных формах: тэматычныя вечары, канцэрты, кірмашы, тэатральныя прадстаўленні, дзе рознабакова адлюстроўваецца работа з усімі слаямі насельніцтва. Дэманструецца творчая праца гурткоў, калектываў аматарскай творчасці, аматарскіх аб”яднанняў. Ацэньваецца павышэнне іх колькаснага і якаснага ўзроўню, выканаўчае майстэрства, тэматычнасць праграмы, касцюміраванне, сцэнічная культура, удасканаленне прафесійнага майстэрства і творчай  кваліфікацыі як кіраўнікоў устаноў наогул, так і кіраўнікоў аматарскіх калектываў.

– Агляд доўжыцца ўжо больш за месяц. Можна прывесці некаторыя вынікі? Хто спадабаўся, уразіў журы найбольш?

– Станоўчы прыклад справаздачнага мерапрыемства – работа Юшавіцкага СДК (загадчык Таццяна Еўтух, мастацкі кіраўнік Юлія Язвінская). Там была ярка прадстаўлена праграма, журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі не толькі асобных калектываў аматарскай творчасці, але і ўсяго мерапрыемства. Асабліва вылучыўся ансамбль песні «Весялуха».

Варта адзначыць таксама Карцэвіцкі СДК (загадчык Марына Шумейка, мастацкі кіраўнік Юрый Шумейка), Завітанскі сельскі  клуб-бібліятэку (загадчык Лілія Ільюшэнка, акампаніятар Юрый Кавалёў), Сейлавіцкі і Салтанаўшчынскі СК (загадчыкі Марына Навоша і Лена Мамчыц), а ў Сейлавічах яшчэ выдатна папрацавала кіраўнік гуртка Святлана Туміловіч.

Пажадана ўсім, у каго справаздача яшчэ наперадзе, атрымаць добрыя адзнакі, вышэйшыя групы па аплаце працы і шчырыя апладысменты ўдзячных гледачоў.

– А дзе можна будзе ўбачыць выступленні пераможцаў агляду-конкурсу?

– У канцы студзеня ў раённым Цэнтры культуры адбудзецца ІІІ раённы  фестываль «Дзверы талентаў шчыра адчыняем». У ім і прымуць удзел пераможцы раённага агляду-конкурсу па выніках работы за 2013 год. Будуць уручаны ўзнагароды ў намінацыях «Лепшы творчы калектыў года», «Лепшая  праграма справаздачнага мерапрыемства», «Лепшы клуб года».

Гутарыла Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Віталія АБУХОЎСКАГА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.