Па аўтограф – у кнігарню

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

21 снежня ў 12 гадзін магазін “Кнігі” ў Нясвіжы запрашае на сустрэчу з пісьменнікам, нашым земляком Анатолем Бутэвічам. Адбудзецца прэзентацыя яго кнігі “Паміж Княствам і Каронай” і аўтограф-сесія.

Анатоль Іванавіч Бутэвіч – аўтар кніг гістарычнай прозы, у тым ліку рамана “Каралева не здраджвала каралю” – пра каханне 17-гадовай Соф”і Гальшанскай і 70-гадовага караля польскага і вялікага князя літоўскага Ягайлы, твораў “Таямніцы Мірскага замка. Падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам”, “Раскіданае гняздо крывіцкай славы”, серыі “Сем цудаў Беларусі” (кніжак для дзяцей, якія даюць маленькім чытачам першыя ўрокі па гісторыі нашай краіны). У яго перакладзе на рускую мову выходзяць творы беларускіх аўтараў, на беларускую – творы замежных пісьменнікаў: раман Элізы Ажэшкі “Над Нёманам”, гістарычныя аповесці Рышарда Курыльчыка “Славянскі світанак” і “Нязломны з Назарэта”, “Аўтабіяграфія” Багуслава Радзівіла, раманы “Салярыс” і “Непераможны” Станіслава Лема і іншыя.

Новая кніга – працяг рамана “Каралева не здраджвала каралю” – раскажа пра значныя і займальныя факты гісторыі Нясвіжскага замка, горада Нясвіжа і роду князёў Радзівілаў, яго некаранаваных каралёў.

“НН”


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.