Повязь часоў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Адзін з самых старадаўніх твораў з саломкі, і, бадай самы загадкавы – “саламяны павук”.  Ён мае сімвалічны змест і з”яўляецца абярэгам, пры-значаным ахоўваць дом, забяспечваць дабрабыт сям”і. Раней “павука” падвешвалі над калыскай немаўляці, над галовамі маладых падчас вяселля. Ён заўседы займаў пачэснае месца ў чырвоным куце над сталом. Салома, з якой традыцыйна вырабляліся павукі, у народных абрадах заўсёды звязвалася з пладароддзем. Сабраныя з некалькіх дзясяткаў ці нават соцен саламяных трубачак у складаную кампазіцыю, амаль  бязважкія, яны маюць магчымасць паварочвацца, такім чынам, кожнае імгненне нараджаюць новы графічны малюнак.З мэтай адраджэння народных абрадаў па вырабе саламяных павукоў, стала традыцыяй праводзіць на Валожыншчыне  рэгіянальнае свята “Саламяны павук”. Яно дазваляе выявіць і ўшанаваць найбольш здольных майстроў Міншчыны, абуджае цікавасць у дзяцей і моладзі да заняткаў традыцыйнымі відамі рамёстваў. Нядаўна адбылося  трэцяе па ліку. Нашых майстроў прадставілі ўмельцы Нясвіжскага раённага цэнтра народнай творчасці.  Па выніках конкурсу Наталля Міхайлаўна Карповіч – кіраўнік студыі саломапляцення ” Саламяны цуд” адзначана дыпломам лаўрэата ў намінацыі “Вялікі рамбічны павук”, а яе вучаніца, юная майстрыха Вікторыя Юшкевіч (на здымку) атрымала дыплом I ступені ў гэтай жа намінацыі. Улічваўся мастацкі і тэхналагічны ўзровень з максімальна поўным выкарыстаннем пластычных і дэкаратыўных якасцей саломкі, мастацкі густ, пачуццё формы, прапорцый, архітэктонікі твора, разлічанага на экспанаванне ў падвешаным стане. Нясвіжскія майстры атрымалі высокую адзнаку.

Наталля БОГУШ, дырэктар НРЦНТ

Фота Іны ФІЛІПАВАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.