Птушкай года стала зязюля

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) выбрала птушкай 2014 года зязюлю звычайную. Ужо традыцыйна ў межах такой кампаніі будзе арганізаваны шэраг конкурсаў і мерапрыемстваў, мэта якіх – прыцягнуць увагу да праблем гэтага віду.

Сёлета Беларусь далучылася да міжнароднай праграмы па спадарожнікавым сачэнні за звычайнай зязюляй. З дапамогай спецыяльных датчыкаў, якія замацоўваюцца на птушках, можна атрымаць інфармацыю пра іх месцазнаходжанне ў рэжыме рэальнага часу, што дазваляе вызначыць шляхі міграцыі і месцы зімоўкі. Такі метад дазваляе атрымліваць больш эксклюзіўнай інфармацыі аб гэтых крылатых. На пяці беларускіх зязюлях ужо з”яві-ліся датчыкі. На працягу некалькіх месяцаў спецыялісты АПБ назіралі, куды ляцяць беларускія Норберт, Віктар, Юлія, Філ і Павел. А ў новым годзе плануецца сачыць яшчэ за дзесяццю птушкамі.

Лічыцца, што зязюлі – нашы птушкі, беларускія, але ў Беларусі яны праводзяць толькі тры месяцы. Большую частку года яны мігруюць альбо знаходзяцца на зімоўцы ў Афрыцы.

Па матэрыялах друку


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.