Радзівілаўская мэбля вяртаецца ў палац

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

12 снежня ў 16 гадзін у палацавым ансамблі музея-запаведніка «Нясвіж» адкрываецца выстава ўнікальнага музейнага здабытку – радзівілаўскага спальнага гарнітура.

Камплект мэблі ў стылі часоў Людовіка XVI быў выраблены для князя Канстанціна Радзівіла ў XIX стагоддзі. Пасля першай дэманстрацыі яе грамадскасці ў Выставачнай зале 15 прадметаў княжацкай мэблі размесцяцца ў інтэр”ерах Нясвіжскага палаца.

Больш чым месяц наведвальнікі музея змогуць дэталёва знаёміцца з кожным прадметам арыгінальнага гарнітура.

З 2007 года ў музеі-запаведніку праводзілася аб”ёмная праца па пошуку і набыцці экспанатаў для ўзнаўлення апартаментаў княгіні ў Палацавым ансамблі. У выніку, на Нью-Ёркскім аўкцыёне «Sotheby”s» быў знойдзены гэты спальны гарнітур. Непаўторны ў сваёй аўтэнтычнасці, багаты камплект мэблі з годнасцю папоўніць калекцыю музея.

Дадзены спальны гарнітур складаецца з 15 прадметаў мэблі. Доўгі час камплект знаходзіўся на віле дэ Дзюн у Канах, якая належала князю Канстанціну Радзівілу. Мэбля, выкананая ў стылі «праванс» у апошняй чвэрці XIX стагоддзя, дэкарыравана адмысловымі разьбой і роспісам. Асобныя рэчы вянчае фамільны герб Радзівілаў. Вялікія памеры гарнітура тлумачацца тым, што ён быў разлічаны на выкарыстанне ў двух пакоях. Хутчэй за ўсё, мэблю можна падзяліць на два экспа-зіцыйных комплексы – гэта спальня і малая сталовая зала.

Князь Канстанцін Радзівіл, прадстаўнік галіны роду на Шыдлоўцы і Паланэчцы, з”яўляецца нашчадкам першага Нясвіж-скага ардыната Мікалая Крыштофа Радзівіла «Cіроткі» ў сёмым калене. Ажаніўся ён з Луізай Бланк, дачкой Франсуа Бланка – заснавальніка казіно ў Манака і, пазней, знакамітага Монтэ-Карла. Як сведчаць сучаснікі, нягледзячы на сваю папулярнасць сярод парыжскай грамадскасці, Канстанцін Радзівіл не губляў сувязей з Радзімай. Так, у 1914 годзе князь сустракаўся ў Парыжы з Антоніем Альбрэхтам Радзівілам і яго жонкай Марыяй дэ Кастэлян. У гэтым жа годзе ён наведваў родных у Нясвіжы і Паланэчцы.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.