У Расію і Украіну

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Смачная прадукцыя перапрацоўчай вытворчасці СВК “Агракамбінат Сноў”  запатрабавана не толькі  ў Беларусі. Традыцыйна актыўнымі  яе спажыўцамі з”яўляюцца расійскія рэгіёны: Масква і Маскоўская вобласць, куды пастаўляюцца мясныя кансервы і каўбасы,  Смаленск закупляе каўбасныя вырабы, Бранская вобласць – кансервы, у Краснадарскі край  адпраўлялася свініна, у Петрапаўлаўск-Камчацкі – мяса бройлераў.

Як паведаміла нам спецыяліст па маркетынгу перапрацоўчай вытворчасці СВК  “Агракамбінат Сноў”  Святлана Дубкова (на здымку),  сёлета наладзіліся гандлёвыя сувязі з Украінай. Прадстаўнікі з Днепрапятроўска даведаліся пра агракамбінат па інтэрнэце, пабывалі ў Мінску, паспрабавалі сноўскую прадукцыю і пасля  гэтага наведалі гаспадарку з канкрэтнымі прапановамі. І вось адбылася першая  пастаўка прадукцыі (некалькі відаў каўбас з мяса птушкі) у краіну-суседку. Ёсць дамоўленасць таксама  на адгрузку мясных кансерваў і сыравэнджаных вырабаў.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.