Высокая ўзнагарода

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У пятніцу Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды групе работнікаў розных сфер. Сярод  узнагароджаных – начальнік свінагадоўчага комплексу СВК “Агракамбінат Сноў” Іван Даўшко (на здымку).

Як ні кажы, а прыемна,  што нашы землякі адзін за другім атрымліваюць за сваю добрасумленную працу высокія дзяржаўныя ўзнагароды. І сёлетні год асабліва  “ўраджайны” на іх. Услед за токарам “Снова” Вячаславам  Шарапам начальнік свінакомплексу Іван Даўшко атрымаў ордэн Пашаны.

Трэба адзначыць, што гэта – трэцяя працоўная ўзнагарода Івана Іванавіча. У 2006 годзе ён атрымаў медаль “За працоўныя заслугі”, у 2011 годзе – падзяку Прэзідэнта.

– Мне было вельмі прыемна  атрымліваць ордэн з рук Прэзідэнта, – не хавае ўзрушанасці Іван Іванавіч. – Гэта і ганарова, і  адказна. Прыемна было сустрэцца, пагутарыць з калегамі, дарэчы, узнагароду  атрымліваў таксама кіраўнік птушкафабрыкі “Дружба” суседняга, Баранавіцкага, раёна.

Цырымонія ўзнагароджання ўпершыню праходзіла ў  Палацы Незалежнасці. Тут нават ёсць для гэтага  спецыяльная Зала дзяржаўных узнагарод. Прэзідэнт звярнуў увагу:  “Тым самым мы яшчэ раз падкрэсліваем глыбокую павагу дзяржавы да сваіх грамадзян, працоўнымі  здзяйсненнямі і творчымі перамогамі якіх ганарыцца ўся краіна”.

Там так прыгожа! І вельмі важна, што ўсё зроблена  рукамі беларусаў, што ў нас багата такіх умельцаў, спецыялістаў, сапраўды творчых людзей.

Узнагароды атрымліваюць самыя лепшыя людзі краіны. Іван Даўшко заслужыў ордэн высокім прафесіяналізмам, шматгадовай плённай  працай, вялікім асабістым укладам у развіццё аграпрамысловага  комплексу. У СВК “Агракамбінат  Сноў” ён працуе з 1980 года. Быў заатэхнікам па  свінагадоўлі, заатэхнікам-селекцыянерам у гэтай жа галіне. У 1988 годзе яго  прызначылі начальнікам  свінакомплексу. Калі  Іван Даўшко прыйшоў  у гаспадарку, тут было крыху  больш за 7 тысяч свіней. Цяпер  утрымліваецца больш за 35 тысяч. Сярэднясутачная прывага свіней  на дарошчванні і адкорме за 11 месяцаў 2013 г. склала  702 грамы, у тым ліку  на адкорме – 760 грамаў. Валавая вытворчасць  свініны за гэты перыяд  дасягнула 7909 тон, на канец года чакаецца 8,5 тысячы тон.

Памятаецца, калі два гады назад Іван Іванавіч расказваў нам пра дасягненні, новыя планы  калектыву, яго мэтай  быў выхад на 7200 тон вытворчасці свініны ў год. Як бачыце, рубеж гэты быў паспяхова ўзяты, і калектыў упэўнена рухаецца ўперад. На свінакомплексе ў “Снове” праведзена вялікая рэканструкцыя. Укаранёна навейшае, высокатэхналагічнае абсталяванне. Зніжаюцца затраты кармоў на 1 цэнтнер прывагі. Павышаюць тут генетычны патэнцыял жывёлы.  Так, сёлета з Францыі завезлі вытворнікаў больш мясной пароды, а на мясную свініну прыкметна вырас попыт спажыўцоў. “Фабрыка свініны”  бесперабойна пастаўляе сыравіну для перапрацоўчай вытворчасці агракамбіната.

– Я ўдзячны работнікам свінакомплексу за іх прафесіяналізм і майстэрства, высокую адказнасць за даручаную справу, – гаворыць Іван Іванавіч. – Вельмі добры падабраўся ў нас калектыў. Па яго рабоце ніколі няма ніякіх заўваг. А працаваць у нас няпроста. Трэба добра ведаць абсталяванне, адрэгуляваць яго для бездакорнай работы. Трэба ўважліва сачыць за пагалоўем, своечасова накарміць, падлячыць, калі неабходна. Людзі павінны любіць жывёлу, з душой да яе адносіцца. Вучым нашай справе маладых, хто хоча працаваць на свінакомплексе, рыхтуем паступова замену старэйшым. Зарплата ў нас нядрэнная, яна залежыць ад вынікаў работы (атрыманых парасят, прываг). Праўленне гаспадаркі,  у сваю чаргу, клапо-ціцца пра бытавыя ўмовы. Сёлета абноўлены душавыя, на месцы працуе пральня.

Лічу, што мой ордэн Пашаны – гэта наша агульная  ўзнагарода.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота БелТА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.