Яму ставала гожае Літвы і Беларусі…

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Зачараваны кнігалюб, патрыёт сваёй Радзімы, Уладзіслаў Сыракомля чэрпаў незвычайныя фарбы Айчыны. Яго духоўнае жыццё і творчасць былі  прысвечаны родным ваколіцам,  а Нясвіж адыграў вялікую ролю ў станаўленні асобы края-знаўцы і  пісьменніка. Пра ўсё гэта  ішла гаворка на канферэнцыі ў раённай бібліятэцы з нагоды юбілею У. Сыракомлі, на якую прыехалі навукоўцы,  супрацоўнікі інстытута беларускай  літаратуры ХХ-ХХІ стагоддзяў  Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Так, кандыдат філалагічных навук Ж.С. Шаладонава раскрыла тэму “Горад у жыцці і творчасці  У. Сыракомлі”, у якой  спынілася на цікавых  апісаннях аўтарам Нясвіжа, Мінска, Ашмян, Вільні,  іх жыхароў, культуры і побыту. Кандыдат філалагічных навук З.У. Драздова  гаварыла пра “Духоўны свет героя ў вершах і гутарках  У. Сыракомлі. “Грунтоўным і цікавым таксама было выступленне навукоўцы І.М. Шаладонава “Дэмакратызм як аснова ўтварэння прынцыпу мастацкай творчасці У. Сыракомлі і В. Дуніна-Марцінкевіча”.

Перад пачаткам канферэнцыі прысутныя паглядзелі  відэа-фільм аб жыцці і дзейнасці “Лірніка зямлі беларускай”.

Аўдыторыя, а гэта навучэнцы спецыяльнасці “Турызм і гасцін-насць” дзяржаўнага  каледжа імя Якуба Коласа і  вучні СШ № 4    г. Нясвіжа, слухала і глядзела з  непадробным інтарэсам.

Раіса ХВІР, г. Нясвіж


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.