З Нараджэннем Хрыстовым!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добрыя людзі, будзьце ўсе рады,

Хай не крануць вас ні смутак, ні жаль.

Сёння мы з вамі святкуем Каляды,

Сёння над намі – блакітная даль.

Гэтая даль стала кожнаму блізкай,

Шчасце, што людзям паслаў яе лёс,

I ад яе незвычайнай калыскі

Шлях чалавецтва вядзе да нябёс.

Што прынясём, які падарунак

У дзень святкавання Каляд?

Лепшыя вынікі працы і думак,

Шчырыя словы «брат» і «сястра».

Хай паміж намі не будзе ніколі

Тое, што робіць нам зло,

Хай вызначае шляхі нашай долі

Зоркі каляднай святло.

ДАРАГІЯ браты і сёстры ў Хрысце! Стоячы ў задуменні ля віфліемскіх ясляў, разважаем, наколькі вялікай любоўю Бог палюбіў чалавека, што спаслаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто паверыць у Яго, змог жыць вечна. Бог увайшоў у гісторыю чалавецтва, каб падзяліцца з намі сваім шчасцем у вечнасці. Святы Божага Нараджэння маюць надзвычай сямейны характар. З гэтай нагоды жадаю ўсяго таго, што неабходна для шчасця кожнай сям”і. Няхай кожны з нас штодня адчувае ў сваім жыцці благаслаўленне добрага Бога, спакой і цяпло, радасць чысціні сэрца і паяднання з бліжнімі.Святая Сям”я з Назарэта няхай будзе ўзорам для дасягнення гармоніі і ўзаемапаразумення ў нашым грамадстве. Шчыра малюся, каб ніводзін чалавек у гэтыя дні не быў пазбаўлены цяпла і ўвагі. Жадаю, каб кожны з нас заўсёды быў чалавекам добрай волі.

Усіх парафіян і гасцей Нясвіжа шчыра запрашаю на ўрачыстае Богаслужэнне ў ноч 24 снежня на 22.00, а таксама на 25 снежня днём на 11.00.

Ксёндз Пётр ШАРКО, пробашч парафіі Божага Цела ў г. Нясвіжы, дэкан Нясвіжскага дэканата


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.