1 студзеня – 95-годдзе ўтварэння БССР

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

1 студзеня 1919 года Часовы рабоча-сялянскі ўрад Беларусі абнародаваў Маніфест аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР).

У лютым 1919 г. БССР была аб»яднана з Літвой у Літоўска-Беларускую ССР. 31 ліпеня 1920 г. Беларусь зноў абвешчана незалежнай рэспублікай. Аднак паводле Рыжскага мірнага дагавору 1921 года яе заходняя тэрыторыя з насельніцтвам больш за 4 мільёны чалавек засталася пад уладай Польшчы. І да 17 верасня 1939 года працэсы ва Усходняй і Заходняй Беларусі ішлі розныя. З пераходам да мірнага будаўніцтва, стварэннем СССР у першай паступова вырашаліся нацыянальныя і культурныя праблемы, пачалася беларусізацыя, якая прадугледжвала пашырэнне сферы ўжывання беларускай мовы, вылучэнне на ключавыя пасады мясцовых кадраў, развіццё нацыянальнай культуры. У Заходняй Беларусі нарастала польска-каталіцкая каланізацыя і, разам з тым, абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці. Запаволенае яе эканамічнае развіццё і слабая ўрбанізацыя былі адной з прычын кансервацыі традыцыйнай культуры. Толькі дзякуючы ўз»яднанню Беларусі ў 1939-м развіццё рэспублікі набыло новы імпульс…

Мірнае жыццё беларусаў перапыніла Вялікая Айчынная вайна 1941 — 1945 гг. Дзякуючы гераізму ўсіх народаў вялікага Савецкага Саюза, народаў іншых краін, гітлераўская Германія пацярпела паражэнне. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка пачала развівацца па мірным шляху, шляху аднаўлення народна-гаспадарчага комплексу.

Шматвяковы шлях — няпросты, цярністы — прайшлі беларусы, зацвярдзіўшы сябе як нацыя. Яны стварылі і захавалі сваю самабытную і ўнікальную культуру, прадэманстравалі мужнасць і гераізм, цярпенне і працавітасць, міласэрнасць і ўменне жыць у добрасуседстве. І стварэнне БССР на гэтым шляху з»яўлялася вельмі важнай вехай.

У гісторыю развіцця Беларусі вялікі ўклад унеслі яе працавітыя людзі, у тым ліку — на нясвіжскай зямлі. Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў афіцэр Савецкай Арміі Мікалай Паўлавіч Лешчанка, які вызначыўся пры вызваленні нашага горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ліпені 1944 г.

Званне «Герой Сацыялістычнай Працы» было прысвоена слесару Нясвіжскай райсельгастэхнікі (цяпер — ААТ «Нясвіжскі райаграсэрвіс») Мікалаю Мікалаевічу Герману, аператару па вырошчванні парасят калгаса імя Калініна (цяпер — СВК «Агракамбінат Сноў») Алене Андрэеўне Сцепановіч, старшыні калгаса імя Калініна Якаву Васільевічу Аляксанкіну. Старшыня СВК «Агракамбінат Сноў» Міхаіл Аляксандравіч Карчміт быў удастоены звання «Герой Беларусі».

Акрамя названых вышэй паважаных людзей, званне «Ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа» атрымалі многія, хто ўнёс вялікі ўклад у развіццё нашага рэгіёна, хто праславіў яго. Сярод іх — першыя сакратары Нясвіжскага РК КПБ, старшыні райвыканкама Марыя Мікалаеўна Худая і Уладзімір Несцеравіч Дражын, старшыня райвыканкама Леанід Фёдаравіч Крупец, дырэктар Нясвіжскага міжкалгасбуду Міхаіл Ігнатавіч Карвіга, дырэктар ордэна Леніна райаб,яднання «Сельгастэхніка» Рыгор Міхайлавіч Лазар, настаяцель Свята-Георгіеўскага храма протаіерэй Дзмітрый Пятровіч Хмель, ксёндз-дэкан прыхода Божага Цела ў Нясвіжы Рыгор Вікенцьевіч Каласоўскі, чэмпіён Алімпійскіх гульняў Рамуальд Іосіфавіч Клім, беларускі мастак Яўген Іванавіч Ждан, першы старшыня раённага савета ветэранаў вайны і працы Іван Сяргеевіч Мурын, паэт Беларусі Павел Кузьміч Прануза, першы сакратар Нясвіжскага РК КПБ Кім Фёдаравіч Сінічкін, старшыня выканкама Нясвіжскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных Уладзімір Пятровіч Гуль, дырэктар ААТ «Новае жыццё» Міхаіл Васільевіч Саленік, галоўны рэжысёр Заслужанага аматарскага калектыву тэатра імя Уршулі Радзівіл раённага цэнтра культуры і адпачынку Валерый Пятровіч Мароз, народны артыст Беларусі Міхаіл Якаўлевіч Фінберг. Многія выдатныя працаўнікі раёна за гады развіцця Беларусі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, маюць званне «Заслужаны работнік» у сваіх галінах, з»яўляюцца лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі.

Нясвіжчына ганарыцца імі.

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.