Каляды ў Лявонавічах

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У студзені калядны гурт Лявонавіцкага СДК сумесна з работнікамі Лявонавіцкай бібліятэкі выступіў у вёсцы Лявонавічы.

Заходзячы ў хаты, жадалі гаспадарам моцнага здароўя, багатага ўраджаю, дабрабыту, шчасця на ўвесь наступны год. Гучалі святочныя песні, вясёлыя прыпеўкі, ад якіх ногі самі кідаліся ў пляс. А прыгожая Снягурка загадвала  загадкі на зімовую тэму. Усмешка не сыходзіла з твараў людзей, да якіх мы завіталі. Усе дзякавалі за тое, што на момант апынуліся  ў чароўнай казцы, у якой дзеючымі асобамі былі Дзед Мароз і Снягурка, калядная Каза, Цыганка, якая варажыла на картах, Звяздар, Дзед і Баба. Калядоўшчыкаў частавалі смачнымі гасцінцамі.

Ірына ДРАНЧУК, бібліятэкар  Лявонавіцкай сельскай бібліятэкі


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.