Чалавек, улюбёны ў сваю справу

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Усё сваё працоўнае жыццё прысвяціў роднай гаспадарцы Георгій  Іванавіч Антановіч, механізатар ААТ «Новае жыццё».

Ад самага заснавання калгаса тут  працаваў вадзіцелем яго бацька,  і  ён сам пасля службы ў арміі сеў за руль  аўтамабіля. Затым стаў  механікам  па эксплуатацыі, але работа на зямлі, як прызнаецца сам Георгій Іванавіч, усё больш настойліва клікала да сябе, і з 1990 года   па сённяшні дзень ён  працуе механізатарам. Пачынаў з «Нівы», затым перасеў на «Дон», зараз у час уборкі кіруе магутным «Лексіёнам».

А ўвогуле Г.І. Антановіч умее  добра выконваць усе сельгасработы і на трактары, і на камбайне.

— Асабліва радуецца душа, — прызнаецца мой суразмоўца, — калі бачыш, як скоранька  запаўняецца бункер камбайна  пры ўборцы кукурузы на зерне. Люблю гэту справу. І ўраджайнасць радуе. Так, калі на  збожжавых я намалаціў  2000 з лішкам тон, то на кукурузе — амаль 3200.

Неаднаразовы ўдзельнік  раённых злётаў перадавікоў, Георгій Іванавіч  ахвотна падзяліўся з намі сакрэтам свайго працоўнага  поспеху:

— Тэхніку трэба ведаць і любіць. Тады яна адказвае ўзаемнасцю.

Доказ гэтаму — першы трактар майго суразмоўцы, які адрабіў  у яго  спрытных руках 13 гадоў без рамонту. І калі яго перадалі другому механізатару, працаваў без праблем яшчэ дзесьці 3 гады.

У кастрычніку мінулага года  Г.І. Антановіч атрымаў з рук  прэм»ер-міністра Міхаіла Мясніковіча медаль «За працоўныя заслугі». І хочацца верыць, што  гэта не апошняя яго ўзнагарода.

Соф»я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.