Для бяспекі людзей

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На здымку: работнікі ДЭУ-65 праводзяць стрыжку снегаахоўных насаджэнняў з елак уздоўж дарогі Р-91-1

Гэтымі зімовымі днямі ідзе работа па абрэзцы жывых дрэваў уздоўж гарадскіх вуліц і высечцы аварыйных і сухіх — уздоўж аўтамабільных дарог. Як патлумачыў начальнік раённай інспекцыі аховы прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Юрый Грынкевіч, студзень-люты — найлепшы час для абрэзкі жывых дрэваў. У гэту пару, у адрозненне ад сакавіка, калі пачынаецца рух соку, расліны не будуць пашкоджаны і вясной спакойна пойдуць у рост. Зараз абрэзка праходзіць на дрэвах уздоўж вуліц Ленінскай, Слуцкай і Савецкай, 1 Мая, К. Маркса, Шымко, 17 Верасня, Міцкевіча ў Нясвіжы.

Што да высечкі аварыйных дрэваў уздоўж дарог, то гэтым займаюцца філіял КУП «Мінскаблдарбуд» — «ДРБУ №168» на мясцовых  дарогах,  такіх, як Клецк — Сноў — Хвоева, Клецк — Палаўковічы- Дубейкі, Капыль — Нясвіж і ншых, і філіял ДЭУ-65 РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» на дарогах рэспубліканскага значэння, а менавіта Р-107 (на Цімкавічы), Р-91-1 (на Сноў — Баранавічы), Р-11 (на Гарадзею), р-54 (на Стоўбцы) і Р-12 (на Клецк). У цэлым ДРБУ № 168 павінна прыняць з палос адводу аўтамабільных дарог 224 дрэвы, ДЭУ-65 — 377. Дарожныя рабочыя гэтых арганізацый таксама праводзяць догляд снегаахоўных наса-джэнняў уздоўж дарог.

Соф»я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.