Духоўнасць і спорт — разам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На гэтым тыдні Беларусь прымае чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў. Усе гульні з удзелам 13 каманд пройдуць у Лідзе на дзвюх спартыўных пляцоўках. Сёння, у сераду, у рамках культурнай праграмы чэмпіянату, беларуская каманда наведае Нясвіж. Святары — удзельнікі чэмпіянату — будуць прысутнічаць на святой імшы ў касцёле Божага Цела ў 11 гадзін, пасля гэтага пазнаёмяцца са славутасцямі Нясвіжа.

Як зазначыў капітан беларускай каманды ксёндз Павел Салабуда, першынство па міні-футболе сярод ксяндзоў — гэта спатканне еўрапейскіх святароў з розных краін, падчас якога можна пагаварыць, падзяліцца вопытам. Акрамя таго, праз спорт можна прыцягнуць увагу людзей да веры ў Хрыста.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.