Гісторыя ў здымках

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

«Дарогамі гісторыі. Нясвіжскі раён» — так называецца выстава фотаздымкаў з фондаў Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея, размешчаная ў фае раённага Цэнтра культуры. Яна была падрыхтавана да ўрачыстага сходу, прысвечанага 95-годдзю ўтварэння БССР і Камуністычнай партыі Беларусі, што праходзіў 17 студзеня, і будзе працаваць да злёту перадавікоў народнай гаспадаркі раёна, запланаванага на 22 лютага.

На здымках, прадстаўленых на выставе, увасоблены знакавыя моманты з гісторыі раёна, развіццё сельгасвытворчасці, прамысловасці, адукацыі і людзі, якія і стваралі гэту гісторыю — члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, першыя старшыні калгасаў, простыя людзі, якія працавалі на зямлі, выпускалі прадукцыю, вучылі дзяцей. Будаўніцтва аўтавакзала і 4-й Нясвіжскай школы, добраўпарадкаванне Ратушнай плошчы, адкрыццё новых спартыўных аб»ектаў,  найцікавейшыя падзеі культурнага плану — гэтыя і многія іншыя моманты з жыцця Нясвіжчыны засталіся навечна «схопленымі» фотакамерай. Асаблівую цікавасць гледачоў выклікаў стэнд «Нясвіж паміж мінулым і будучыняй», на якім паказаны будынкі, што не захаваліся да нашых дзён, і Нясвіж з вышыні птушынага палёту 1927-га і 2007-га гадоў.

У дзень урачыстага сходу, прысвечанага 95-годдзю ўтварэння БССР і Камуністычнай партыі Беларусі, з фондаў Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея ў фае РЦК таксама працавала выстава карцін нясвіжскіх і іншых мастакоў, якія пісалі пра Нясвіж і Нясвіжчыну — Ждана, Каўпаева,    Калінічэнка, бацькі і сына Вярсоцкіх, Клімушкі і іншых.

На здымку: старшы навуковы супрацоўнік Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея Вольга Шкрабіна расказвае аб выставе.

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.