Карагод талентаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Круглік  і загадчык  Навасёлкаўскага СЦКіА Наталля Яцкевіч

(Заканчэнне.Пачатак у № 9)

У першую нядзелю лютага у РЦК прайшоў трэці раённы фестываль  мастацкай творчасці «Дзверы талентаў шчыра адчыняем», які стаў творчай справаздачай устаноў культуры раёна за 2013 год.

Мяркуючы па маштабнасці сцэнічнага відовішча,  зроблена было сапраўды шмат: тры блокі канцэрта — эстрадны, дзіцячы і народны,  прычым кожны  са сваімі вядучымі — стварылі яркую рознакаляровую карціну,  якая на працягу  трох з лішкам гадзін прыцягвала ўвагу гледача.

Изображение 597

Ля мікрафона — Ганна Язэпчык (Новагарадзейскі СЦКіА)

Адкрыў канцэртную праграму  народны эстрадна-духавы аркестр РЦК пад кіраўніцтвам Аляксандра Добыша. «Маленькая кветачка» С. Бішэ і «Успышкі святла» Л.Абеля ў яго  выкананні адразу настроілі слухача на той святочны, узнёслы лад, на які можа настроіць толькі жывая, шчырая музыка, што нараджаецца прама  на сцэне, перад вачамі слухача. Прыемна адзначыць, што ў канцы 2013 года  гэтаму калектыву было прысвоена найменне «народны». Яркае ўражанне пакінулі таксама маладыя, але  вельмі цікавыя спявачкі Ганна  Язэпчык з Новагарадзейскага сельскага  цэнтра культуры і адпачынку і  Татэвік Грыгаран, што прадстаўляла Гарадскі маладзёжны цэнтр, якія выканалі песні на англійскай мове «Loving you» і «Skyfall».

Изображение 647

Спявае Станіслава Вальчык (Карцэвіцкі СДК)

Изображение 675

На сцэне — Анастасія Брылевіч (Слаўкаўскі СК)

Горача апладзіравала зала таксама  Станіславе Вальчык з Карцэвіцкага  сельскага Дома культуры, якая  песняй «Давай никогда не ссориться» перанесла прысутных у часы Маі Крысталінскай з яе вельмі шчырай і інтэлігентнай  манеры выканання, Анастасіі  Брылевіч са Слаўкаўскага СК, што з непаўторным  цыганскім нацыянальным каларытам  праспявала славутую «Пой, моя гитара» і многім іншым удзельнікам першага эстраднага блока.

Изображение 693

Вядучыя канцэрта Кацярына Каструбай і Сяргей Калеснікаў

Вялі гэту частку  канцэрта з уласцівай ім абаяльнасцю вядучыя Кацярына Каструбай і Сяргей Калеснікаў.

Дарэчы, не горш за дарослых з сур»ёзнай і адказнай роляй вядучых, ад  якіх у многім залежыць успрыняцце гледачамі канцэртнай дзеі,  справі-ліся Мілена Матусевіч і Арцём Дабрыян, выхаванцы Нясвіж-скага гарад-скога мала-дзежнага  цэнтра, якія прадстаўлялі ўдзельнікаў другога — дзіцячага  -блока фестывалю.

Изображение 698

Вядучая Мілена Матусевіч

Юныя артысты не падвялі і, кожны  па-свойму, па-дзіцячы шчыра і непаўторна, раскрылі многія грані сваіх мастацкіх талентаў. Гледачы не шкадавалі далоняў для юных салістак Яны Віхор з Навасёлкаўскага СЦКіА, Кацярыны  Андрэйчук з Сейлавіцкага сельскага клуба, Вольгі Пятліцкай са Сноўскага СЦКіА, для дуэта Анастасіі  Канішчавай і Алесі  Сугак, выхавальніц студыі «Мікст» РЦК (кіраўнік Ларыса Пархімовіч), танцавальнага калектыву «Сонейка» Аношкаўскага СДК (кіраўнік Ірына Саленік) і вакальнай групы Гарадзейскага  пасялковага Дома культуры  (кіраўнік Рыната Макаш).

Трэці — народны блок фестывальнага  канцэрта быў, у сваю чаргу,  па-свойму цікавым і арыгінальным.

Изображение 851

Народны тэатр мініяцюр «Люстэрка жыцця» Грыцкевіцкага СДК

Майстэрства яго вядучых — удзельнікаў народнага тэатра «САМІ» Сноўскага  СЦКіА Аксаны Дзешчыц і Аляксея  Дунчанкі — ператварыла гэту  частку канцэрта ў асобную  тэатралізавана-музычную дзею, якая  выклікала шмат цёплых пачуццяў і добрага смеху залы.

Разам з такімі вядомымі калектывамі, як народны ансамбль песні і танца «Вяночак»  Сноўскага СЦКіА (кіраўнік  Т.Прыгун, балетмайстар                Э. Чарняўскі), народны ансамбль  песні «Лянок» Аношкаўскага СДК  (кіраўнік      В. Высоцкі), народ-ны ансамбль  песні «Згода» РЦНТ (кіраўнік    І. Філіпава),   упершыню прадэманстравалі  на раённай сцэне свае таленты ансамбль песні «Весялуха» Юшавіцкага СДК (кіраўнік Т. Прыгун),  новы склад ансамбля песні «Рэха»  Завітанскага сельскага клуба-бібліятэкі, вакальная група «Ужаначкі» Ужанкаўскага СДК (кіраўнік Л. Дрык) і іншыя калектывы.

Изображение 892

Ансамбль песні «Весялуха» Юшавіцкага СДК

Пазнаць і ўбачыць саміх сябе з боку  гледачам дапамог народны тэатр  мініяцюр «Люстэрка жыцця» Грыцкевіцкага СДК (кіраўнік Л. Гадун), які  у канцы мінулага года атрымаў найменне «народны». На сцэне РЦК  калектыў прадставіў «Блок мініяцюр з мясцовага жыцця» — і гумарыстычных, і адначасова заклікаючых да роздуму.

Усё гэта, сабранае разам, стварыла  сапраўдны карагод талентаў — і песенных, і танцавальных,  і тэатральных, далучыцца  да яскравага кола якіх можа любы  жадаючы — пры наяўнасці здольнасцей, цярпення і жадання працаваць над сабой.

Изображение 906

Танцавальная група народнага ансамбля песні і танца «Вяночак» Сноўскага СЦКіА

Падводзячы вынікі трэцяга раённага  фестывалю  мастацкай творчасці  «Дзверы талентаў шчыра адчыняем», намеснік старшыні райвыканкама  Аляксандр Майсеня   са сцэны РЦК выразіў  шчырую ўдзячнасць  усім, хто рыхтаваў  і праводзіў справаздачны канцэрт. Ён таксама выказаў спадзяванне, што нашы  мясцовыя зорачкі і зоркі, якія  так цудоўна праявілі сябе на раённай сцэне, будуць ярка ззяць на небасхіле не толькі нашага горада, але і ўсёй краіны.

— Усяго ў нас у раёне больш за 260  мастацкіх калектываў, і сёння мы ўбачылі толькі частку, у тым ліку шмат  новых, — сказаў Аляксандр Іванавіч. — Але я ўпэўнены, што на працягу 2014 года мы ўбачым яшчэ шмат цікавых калектываў, якія будуць не толькі паказваць сваю творчасць, але і выхоў-ваць духоўнасць у нашай моладзі.

Изображение 936

Сярод узнагароджаных дыпломамі за работу ў 2013 годзе — загадчык Салтанаўшчынскага СК А.І. Мамчыц, загадчык Карцэвіцкага СДК М.В. Шумейка, кіраўнік гуртка Сейлавіцкага СК С.А. Туміловіч, загадчык Завітанскага СКБ Л.А. Ілюшэнка

Па завяршэнні справаздачнага канцэрта дыпломамі аддзела  ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама за добрыя вынікі  работы ў 2013 годзе былі адзначаны і лепшыя работнікі  культуры раёна. Так, дыплом першай ступені і званне «Лепшы клуб года» атрымаў Грыцкевіцкі СДК (загадчык Л.М. Гадун). Дыплом другой ступені — Навасёлкаўскі  СЦКіА (загадчык Н.К. Яцкевіч)  і  трэцяй ступені — Юшавіцкі СДК (загадчык Т.А. Еўтух). Дыпломамі былі адзначаны таксама Карцэвіцкі СДК (загадчык М.В. Шумейка), загадчык  Салтанаўшчын-скага СК Л.І. Мамчыц, кіраўнік  гуртка Сейлавіцкага СК С.А. Туміловіч,  загадчык Новагарадзейскага СЦКіА  Т.В. Язэпчык, загадчык Ужанкаўскага СДК    Л.А. Дрык, загадчык Гара-дзейскага ПДК Р.У. Макаш, Сноўскі СЦКіА (загадчык В.І. Прымака),  кіраўнік народнага ансамбля песні і танца «Вяночак» Сноўскага  СЦК і А Т.М. Прыгун, кіраўнік гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва РЦНТ Н.М. Леўшына, Завітанскі  СКБ (загадчык  Л.А. Ілюшэнка), кіраўнік студыі «Мікст» РЦК Л.В. Пархімовіч, намеснік дырэктара РЦК М.У. Ерахавец, акампаніятар Навасёлкаўскага СЦКіА А.У. Герасімовіч, народны ансамбль песні «Згода» (кіраўнік І.В. Філіпава).

Соф»я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.