Куды мы крочым?

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Разгаварыўся я нядаўна з Васілём, бацькам чатырох дзетак. Ён  з замілаваннем расказваў пра жонку, пра сваіх маленькіх нашчадкаў — Ірынку,  Максіма, Наталлю, Ігара. І раптам выказаў абурэнне:

— Я не разумею, чаму з такой асалодай многія СМІ расказваюць нам сёння  пра гомасексуалістаў, лесбіянак. Нават даказваюць, што грамадству так патрэбны  аднаполыя шлюбы.  Часта прапагандуюцца і  так званыя грамадзянскія шлюбы, якія і сем»ямі назваць нельга. А вось на ўслаўленне  прыгажосці і чалавечнасці  нармальных сем»яў, пра  выхаванне ў гэтых сем»ях  дзяцей — нашай будучыні —  вельмі часта ўжо і месца  не застаецца…

І я задумаўся.  Сапраўды, увесь цывылізаваны свет крычыць, што правы аднаполых людзей парушаюцца. Маўляў, што адмаўляюць ім рэгістраваць шлюб, браць на выхаванне дзяцей.  Але ж, чаму могуць навучыць прыёмнае дзіця такія «бацька» і «матуля»?.. Лічу, што мужчына з жаночападобным характарам ёсць самы атрутны і паскудны пасквіль на Чалавека.

Уключыце ТВ-скрынку. І зноў прапаганда кахання яго і яго, яе і яе. Інтэрнэт-прастора проста стомлена ўжо ўсялякага роду педафіліяй, парнаграфіяй, звышмучанай эротыкай. Дыскусіям пра праблемы нармальных сем»яў не так проста і прабіцца, бо гэта для многіх СМІ — не фармат. Я ж лічу, што не фармат якраз тая брыдота, якая нас, гледачоў, паглынае ў сваю багну ўсё больш і больш…

Куды ж мы крочым на пачатку ХХІ стагоддзя?  Мы адмаўляемся ад чалавечага, боскага, нармальнага, а за норму пачынаем прызнаваць збачэнства, дурноту і хваравітае?!

Некалі Васіль Быкаў вывеў формулу «ЗНАК БЯДЫ». Гэтая формула пачала сёння раз»ядаць душы і сэрцы многіх зямлян.  Бясспрэчна, што ў свеце назіраецца велізарны духоўны крызіс. Гэта проста трагедыя сучаснасці. І яе замоўчваць ніяк нельга!

У беларусаў за многія стагоддзі была выпрацавана цэлая філасофія сямейнага жыцця. Нашы продкі велічна спявалі сямейна-бытавыя песні, песні кахання.  І вось усё гэтыя залатыя пласты нашай памяці, духоўнага багацця нацыі пачынаюць бязлітасна парушацца.  Парушаецца інстытут сям»і як натуральны і самы мудры саюз паміж мужчынам і жанчынай. Лічу, што сам факт  заключэння шлюбу з»яўляецца ўжо  красамоўным паказчыкам кахання. І не верце тым ныцікам, што на кожным кроку плявузгаюць: штамп у пашпарце нічога не значыць… Бо кахаць па-сапраўднаму можа толькі прыгожая, добрая душа. А сямейнае каханне — самае важнае і самае высакароднае з усіх добрых пачуццяў чалавека.

Чалавецтва ўжо даўно пачало хварэць на галаву.  Людзі! Зямляне! Уключыце галаву! Ратуйце свае душы! Нам нельга згубіць назапашаныя духоўныя  каштоўнасці нашых мудрых папярэднікаў. Інакш  мы лёгка можам стаць манкуртамі, людзьмі без роду-племені, перакаці-поле…

Я думаю, што многія мужчынскія праблемы з-за таго, што мы, мужчыны, перасталі верыць жанчыне. Зусім мала паважаем яе. А ў ёй жа святасць мацярынства і мудрасць стагоддзяў. Яна антаганіст усіх злачынстваў на зямлі, таму што яна — Маці, тварэц новага жыцця… І той, хто адстойвае правы маці, той адстойвае і правы нашых дзяцей — нашу будучыню.  Само жаночае сэрца становіцца вялікім, як свет, калі яно чуе боль дзіцяці. І як горка, што вакол нас шмат матуль-зязюль…

Наша ТВ, глянцавыя часопісы  проста смакуюць разбэшчанасць зорак, у якіх шмат каханцаў, каханак, шмат пазашлюбных дзяцей.  Але такія зоркі, упэўнены,  цьмяна свецяць і  нікога па-сапраўднаму не грэюць.  А неўзабаве і наогул бязлітасна разбіваюцца аб зямлю, балюча падаючы з нябеснай вышыні… Што мы таксама бачым ў той жа ТВ-скрынцы.

Перакананы, сама бясшлюбнасць створана распушчанасцю і разбэшчанасцю. І ўсе  сучасныя псеўдадыскусіі  і дактрыны, што імкнуцца  парушыць традыцыйную сям»ю, непаўнавартасныя, нягодныя, антычалавечныя. Бо толькі сапраўдная сям»я — гэта самы святы і самы  надзейны дыямент грамадства.  І самая лепшая сямейная дыпламатыя — гэта дыпламатыя поў-нага ўзаемнага даверу і бязмежнай  шчырасці, чыстасардэчнасці.  І вельмі шкада, што многія з нас да гэтага вываду прыходзяць позна, а некаторыя і зусім не прыходзяць…

Запомніце: птушка, якая мяняе шмат гнёздаў і ўсё не ведае, якое выбраць, застаецца ўрэшце зусім без гнязда.  Ці не больш разумна звіць утульнае ўласнае гняздо — тады і выбіраць не давядзецца. А добры ўтульны дом на роднай зямлі можа мець толькі нармальная сям»я, а не штучная сукупнасць пахабнікаў ды мярзотнікаў…

Я яшчэ разумею: ну жыве ў таго-іншага гэтая хвароба збачэнства, але навошта яе прапагандаваць іншым, паўнацэнным сем»ям грамадства? Навошта ў гомасексуальным духу выхоўваць дзяцей?

Скончыць мне хацелася б мудрым разважаннем Льва Талстога: «Цель обеда есть питание и цель супружества —  семья. Если цель обеда — питание тела, то тот, кто съест вдруг два обеда, достигнет, может быть, большого удовольствия, но не достигнет цели, ибо оба обеда не переварятся желудком. Если цель брака есть семья, то тот, кто захочет иметь много жен и мужей, может быть, получит много удовольствия, но ни в коем случае не будет иметь семьи».

З класікам ну проста  не хочацца спрачацца.  На тое ж ён і класік!

Канстанцін КАРНЯЛЮК


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.