Мары здзяйсняюцца!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Бронзавая медалістка ванкуверскай алімпіяды-2010, чэмпіёнка свету па біятлоне 2012 года Дар»я Домрачава ўпершыню ў сваёй кар»еры заваявала залаты алімпійскі медаль у гонцы праследавання. Яна зрабіла толькі адзін промах і далёка адарвалася ад сваёй галоўнай саперніцы, нарвежкі Туры Бергер, не пакінуўшы шанцаў іншым канкурэнтам у барацьбе за першае месца.

Несвіжане перажываюць перамогу спартсменкі з асаблівым хваляваннем — усе яе прыхільнікі памятаюць, як Дар»я 1 лістапада 2012 года наведала Нясвіж. Яна пабывала на экскурсіі ў Нясвіжскім замку, раздала аўтографы ўсім жадаючым, сярод якіх асабліва шмат было моладзі, загадала жаданне каля славутага каменя жаданняў у Нясвіжскім парку. І хто ведае, магчыма, менавіта там і было загадана жаданне аб залатым алімпійскім медалі, якім зараз ганарыцца ўся наша краіна.

Нельга не ўзгадаць і пра тое што, нягледзячы на шчыльны графік трэніровак, славутая спартсменка і проста абаяльная дзяўчына Дар»я Домрачава знаходзіць час і на дабрачыннасць. Так, у дзень візіту ў Нясвіж яна сустракалася з нашымі суседзямі — маладымі інвалідамі аддзялення дзённага знаходжання Клецкага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, пакінуўшы ім добрыя падарункі.

«Мары здзяйсняюцца» — такую назву носіць спартыўна-дабрачынны праект, які ўвасабляюць у жыццё беларускія спартсмены, у ліку якіх — і Дар»я Домрачава. І вельмі радасна бачыць, калі залатое сэрца асвятляецца яшчэ і бляскам залатога алімпійскага медаля.

… А камень жаданняў у Нясвіжскім парку, як і раней, ізноў чакае знакамітую спартсменку. Ды і ўсім яе сяброўкам па камандзе ён будзе рады, каб перадаць ім сваю стойкасць і нязломную сілу. І тады — хто ведае, на колькі медалёў яшчэ пабагацее беларуская зборная!


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.