МУЗЫ НЯСВІЖА

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

***

Жыццёвы лес не песціў,

Былі благія дні,

Ды я на родным месцы

Заглыбіў карані.

 

«Ці так жыву?»- пытаю

Часамі сам сябе.

Я — сейбіт і вітаю

Ўсіх мужных на сяўбе.

 

Вітаю я мільёны

Такіх жа, як і сам.

Я бульбе б»ю паклоны,

Зярністым каласам.

 

Не ўсё зрабіў, магчыма,

I я за многа год, —

Ды ты мне вер, Радзіма,

Ды ты мне вер, народ.

Нясвіжскія вытокі

Бруяцца зноў нясвіжскія вытокі,

Бруяцца зноў — крыніцамі з зямлі.

Гісторыя давала тут урокі,

Якія нам цікавымі былі.

 

Пакаюся, душой крывіць не стану:

I я, каб не наклікаць зла-бяды,

Маўчаў у час застою і падману,

Маўчаў, нібы

набраўшы ў рот вады.

 

Нясмела прабіваўся потым голас,

У мову матчыну ўпадаў, мацнеў.

I Будны, што прыйшоў

здалёк, і Колас

Дапамагалі добрым словам мне.

 

Не дасць у крыўду нас,

нашчадкаў Буднага,

Нясвіж — адзін на

ўсіх бацькоўскі кут.

I мы нідзе ніколі не забудзем,

Удзячныя: вытокі нашы — тут.

***

Для песняроў таленавітых

Жыццё ніколі не старэе.

Ад тэмы празаічнай, збітай,

Глядзіш, і свежасцю павее.

 

Здаецца, камень ажывае,

Пяе струна ў радку тады.

Паэт стары, а голас мае —

Прыгожы, звонкі, малады.

Міхась САЗОНЧЫК

***

Так бывает иногда,

Ухожу порой в нирвану.

Потому что не могу

Позабыть Афганистана.

 

Не могу забыть тех дней,

Где в чужом краю далёком

Забирала смерть друзей

В хаосе войны жестоком.

 

Где простые пацаны,

Гор вершины покоряя,

С честью дрались до конца,

Долг солдатский выполняя.

 

Только мы, никто иной,

Должны чтить и помнить павших.

Мальчиков страны родной,

Жизнь чужой стране отдавших.

***

Крылатая отважная пехота!

Тобой мальчишки грезят

с юных лет:

Шагнуть с небес из рампы самолёта,

И цвета синевы носить берет.

Ты рождена,

как ястреб для полёта,

В любой момент готова для броска.

Крылатая гвардейская пехота

Воздушные десантные войска.

Анатолий  ОРЛОВ

***

Адаму Міцкевічу

Шануе люд твае тамы,

Зямны паклон табе — паэту!

Твой яркі талент любім мы,

Чытаем «Крымскія санеты»…

Ты зведаў крымскі край чужы —

Адлюстраваў святое штосьці…

Табою Пушкін даражыў

І думкай добраю зайздросціў.

Любіў ты Свіцязь, Нёман наш…

Ты заслужыў, магутны, права,

Каб паэтычны твой багаж

Звінеў над Мінскам, над Варшавай.

Бальзам твой воблік захаваў,

І даў прытулак вечны Вавель.

А ты ў кут родны завітаў

Спачыць душой —

тут больш цікава.

У Навагрудку твой курган —

Помнік удзячнасці народнай…

Ніякі фронт, ні ураган

Не знішчыць дум  высокародных.

Твой тэрыкон натхняе нас!

Цябе на славу любім клікаць…

А ты сусвету на паказ

Нясеш сваю

Славянскую вялікасць!

Іван Гурбан

Родная мова

О мова беларуская!

Гучаць у сэрцы  словы.

Я не пачую рускай

І іншай другой мовы.

Сумуе маё сэрца,

Цябе паслухаць хоча,

Аб твой касцёр пагрэцца

Халоднай, цёмнай ноччу.

А я іду, смяюся,

Хоць і шчыміць мне сэрца.

О мова Беларусі,

З табой хачу сустрэцца…

Стаіць у вёсцы хата

І чуе спеў вясновы.

Якая ж ты багата,

Святая мая мова!

Сяргей САМАХВАЛ

***

Спыняе дзень свой хуткі бег,

I так пяшчотна, так старанна

На глебе лужыны, бы раны,

Як бінт, хавае белы снег.

I беллю свеціцца абшар,

I ў цішыні застыла голле.

Не мерзне — дрэмле наваколле

Ў чароўным сне зімовых мар.

У харастве спачылі дні

I больш не точыць сэрца скруха.

I толькі чуйна ловіць вуха

Напеў зімовай цішыні.

Соф,я ЛЮБАНЕЦ

***

Без пакаяння няма жыцця.

Яно — адраджэнне душы і цела.

Стану прад Госпадам, як дзіця,

Без ачышчэння душа знямела.

 

Долу сагнулі зямныя грахі,

І ў зняменні так жыць немагчыма.

Без дапамогі Гасподняй рукі

Я патанаю ў віры бурлівым.

 

Імкнецца наперад зямное жыццё,

Нясуцца падзеі, імпрэзы, сустрэчы,

Толькі галоўнае, знаю, адно —

Вечнасць і шлях да яе чалавечы.

***

Ападае лістота на дол.

Памірае апалае лісце.

Так і мы ападзём і зноў

Узрасцём у нябёсах вышніх.

 

Пойдзем проста на вольны шлях.

Для душы цішыні папросім.

Нам застаўся апошні ўзмах,

І самотна заплача восень.

 

Патанае жыццё ў дажджах.

У турботах не бачна просінь.

Міласэрнасць ў Божых вачах

Ад пакутаў  на неба ўзносіць.

Валянціна Шчарбакова

***

Я — душа, заключенная

в теле на время,

Я в неволе живу и в неволе дышу.

И несу эту жизнь, словно тяжкое бремя,

Только сбросить с плеча я его не спешу.

Пусть терзают

меня беспощадно печали

И грехи пусть на мне выжигают печать.

Но меня лжепророки еще не достали,

Потому что как птица могу я летать.

И ночами я тело свое оставляю,

И расправивши крылья, задую свечу.

До рассвета я страны

земли облетаю,

Устаю, но иначе никак не хочу.

Я парю над могучим седым океаном,

Над владеньями

павших давно королей

И покой приношу

многочисленным ранам,

Лишь тогда забывая о боли своей.

…Я к утру возвращаюсь

с росою на крыльях,

Чтобы место, мне

данное богом, занять.

Я в силки не ловлюсь.

Бесполезны усилья.

Я свободна!… Пока я умею летать.

Лилия КРУТОВА

Шлях

Махае ветах ціха мне

Сваёю квадраю

на выспе.

І мне здаецца —

я у сне:

Знайшоў адказ

і, пэўна, выйсце.

 

Хлусню адсеяў —

чараўнік,

Рву ілюзорнае

няшчасце.

А шлях мой

з відавоку знік  —

Гляджу праз тубус

у міжчассе.

 

І цяжка мне

трымаць адказ,

Бо шлях мой ные,

патухае.

А я крычу:

«Не ў гэты раз!»

Ды ён не слухае,

згарае.

 

Цяпер лягчэй мой будзе бег:

Адказ кішэнь не адрывае.

Пясок кладзецца, нібы снег.

І, нібы снег, за мною тае.

 

Прасека бачыцца за мной.

І дрэвы ломяцца, і гнуцца:

Прагал… спустошаны сабой, —

Туды мне болей не вярнуцца.

 

Гучыць шматкроп»ем мне наказ —

Ўнутры вядзе сваё змаганне:

Ці быў калісьці я — адказ?

Ці стаў я для каго пытаннем?

***

Я адпускаю

у былое,

тых, хто чужым

цяпер мне стаў.

Хто на пытанне:

«Ты са мною?..» —

Нічога мне

не адказаў.

 

І хто пайшоў

дарогай іншай

сярод мільёнаў

тых дарог.

Я тут не Бог,

трымаць  каб лішніх,

і асуджаць

я тут —

не Бог.

Інтэрнэтны верш

Дастаеш ты цемень сноў,

Як па сетцы мегабайты.

І страляеш, як зайцоў,

Клікам мышкі тыя сайты.

 

Ў манітор глядзіш, бы ў дым,

Уваходзіш ў групы-зграйкі.

Калі здымак, то пад ім

Быць павінны, пэўна, «лайкі».

 

Запішы наш лепшы час,

Раскладзі яго у тэгі.

Тут ніхто, акрамя нас,

Не запомніць нашы слэнгі.

 

Занатуй. І будзем мы

Жыць надоўга у спасылцы.

Калі дзень будзе пусты —

На яе ты проста тыцні.

***

Недапітая кава,

Недабіты ашчэпкі.

Не завершана справа:

Недалепкі — налепкі.

Не загоена рана,

Недапісаны вершы.

Недароблены кранам

Той паверх самы першы.

 

Не разбіта і шыба,

І акно не зашклёна.

Недалоўлена рыба,

Ліст не падае з клёна.

 

Недамараны мары,

І гузак не набіты.

Цвік надломлены мала

І яшчэ не забіты.

 

Недажатае жыта:

Каласы каласяцца.

А жыццё — не пражыта.

Дык чаго нам баяцца?

Жыццё

Кажуць, мне падарылі Жыццё:

у падарунку шукаю сябе.

Выкшталцоўваюся з Яго,

але збольшага не разумею.

Хачу знайсці Яго выток,

а сам не ведаю, дзе пачатак свайго.

Чамусьці імкнуся павучаць

Жыццю іншых,

іншыя — хочуць павучаць мяне.

 

Сёння — ведаю кошт кожнай хвіліны,

заўтра — грэбую цэлымі гадамі.

Ведаю, як трэба, каб было,

ды заўжды раблю па-свойму.

Гляджу Жыццю ў вочы — і не бачу,

хачу разумець — не разумею!

Веру ва ўладу Лёсу,

і кожны дзень змагаюся,

каб яго змяніць.

***

«І адкуль ты тут узяўся?!» —

З цікаўнасцю слухае сабака

першы  клёкат

бусла-суседа

на заімшалым дрэве.

***

Жнівень. На пероне

вецер дзьме,

як быццам, ў полі.

Людзі, пэўна, дзьмухаўцы.

***

Сябра ў войску:

ў самоце іду

па праспекце.

***

Чалавек пайшоў сваёй дарогай.

З ім мы скончылі  размову.

Ці ўсё яму я змог сказаць?

Ці даскажу яшчэ? Паспею?

***

Ніхто не ведае,

дзе гэты выхад.

А можа, не хочуць

ведаць зусім?

Заплюшчваю вочы —

іду, як усе.

***

На месцы луга

з»явілася дарога:

у адчаі трава

расце праз асфальт.

***

І сонца ззяе

ззяннем здані.

трымціць касец

касою ўранні.

***

Узгадваю

пражытыя гады:

блукаю думкамі

былога.

Андрэй КОЗЕЛ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.