Найменне “Народны”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Ансамбль песні «Згода» быў створаны ў пачатку 2012 года па ініцыятыве кіраўніка калектыву — Іны Васільеўны Філіпавай, якая скончыла Мінскі  дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «музычнае  мастацтва».

Высокі прафесіяналізм і майстэрства, творчы падыход і адказнае стаўленне да  даверанай справы дазволілі за адносна кароткі час падрыхтаваць разнапланавы рэпертуар, які складаецца з 18 твораў народнага напрамку ў сучаснай апрацоўцы і аўтэнтычных песень. Яны выконваюцца шматгалосна, частка з іх — а-капэльна. Большасць з іх суправаджаецца харэаграфічнымі замалёўкамі. Асобы эфект надаюць касцюмы, пашытыя  самімі ўдзель-нікамі калектыву.

У ансамбль песні ўваходзяць работнікі культуры, адукацыі, мясцовая  інтэлігенцыя — людзі, закаханыя ў народную песню, якія маюць яркія галасы,  што гарманічна зліваюцца ў шматколерны песенны ўзор. Склад ансамбля — 6 вакалістаў, сярэдні ўзрост якіх — 35 гадоў.

З ліку ўдзельнікаў калектыву створаны вакальныя дуэты, трыа, выступаюць салісты. Рэпетыцыі праходзяць у сістэматычна ўстаноўленым парадку, што  садзейнічае якасці замацавання песеннага матэрыялу, павышае выканаўчае  майстэрства. Праводзяцца агульныя і індывідуальныя заняткі па пастаноўцы  голасу і     харэаграфіі.

Шматлікія выступленні ансамбля «Згода»  займаюць значнае месца ў  культурным жыцці горада і раёна. Сёння калектыў  знаходзіцца ў пастаянным  творчым пошуку, шліфуецца яго майстэрства, павышаецца яго выканальніцкі  ўзровень.

У канцы мінулага года ансамблю «Згода»  было прысвоена  найменне  «народны».

На фота: справа налева — Іна Філіпава, Людміла Матусевіч, Таццяна Хоміч, Кацярына Рудніцкая, Наталля Богуш, Анастасія Цвірка

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.