Не расставаўся з радзімай

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На здымку: старшыня райвыканкама І.І. Крупко ўручае М.І. Глебаву Падзячнае пісьмо пад час святкавання 95-годдзя ўтварэння БССР

Міхаіл Іванавіч Глебаў больш за 41 год ад-працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады ў ААТ «Лань-Нясвіж», прыехаўшы ў 1971 годзе ў родныя Міцькавічы пасля заканчэння  Мар,інагорскага  саўгаса-тэхнікума. За стараннасць і добрасумленнасць, высокія ўраджаі ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонога Сцяга. Займаў ён гэту турботную пасаду нават будучы ў пенсійным узросце. Летась, у лютым, пакінуў яе, але ад спраў не адышоў — застаўся брыгадзірам каняфермы. Без работы сядзець не можа, а жывёлін гэтых ён любіць, на канюшні — поўны парадак, як у сапраўднага гаспадара.

— З коньмі ўсё жыццё звязана. Некалі, яшчэ школьнікам, з конюхам хадзіў у начное, каб раніцай узяць лепшага каня і ехаць абганяць калгасную бульбу, — расказвае Міхаіл Іванавіч.

На каняферме — два будынкі. Адзін з іх — былы цялятнік. Міхаіл Глебаў і яго памочнікі перарабілі летась гэтае памяшканне. Адрамантавалі дах, дзверы, жалабы і загоны. Электра-  зваркай займаліся браты-пенсіянеры Іван Антонавіч і Васіль Антонавіч Палешчукі. Першы, акрамя таго, рамантуе збрую, другі — вазы. Чысцяць загоны, раздаюць кармы паляводы Наталля Васільеўна Жураўская, Іван Іванавіч Паляшчук, Сяргей Васільевіч Ваўрынюк, Алена Уладзі-міраўна Грыб, Вадзім Іванавіч Сцепанюк. А конюхам працуе сын М.І. Глебава — Сяргей Міхайлавіч.

Яшчэ нядаўна на ферме было 78 коней. Засталося 50 — частку прадалі. Але і для тых, што засталіся, у пашавы перыяд патрэбен добры ўчастак поплава. Для гэтага калючым дротам абгарадзілі 20 гектараў пашы, каб жывёліны не траплялі на культурныя пасевы. А ў зімовы час у жалабы кладуць сена, сянаж, авёс.

Конь — добрая рабочая сіла для апрацоўкі глебы на маленькіх агародах вяскоўцаў. Хутка прыйдзе вясна з яе шматлікімі сялянскімі клопатамі — людзі запішуцца ў чаргу на каня, і пад цёплымі промнямі красавіцкага ці майскага сонейка, пад спеў жаўрукоў зноў пачуецца ў вёсках: «Но, конік, но-о-о…»

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.