Пакуль жыве памяць

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Маці загінуўшага воіна-інтэрнацыяналіста Дзмітрыя Жыгалы Яўгеніі Жыгала ўручае кветкі намеснік старшыні Нясвіжскага  райвыканкама  Аляксандр Майсеня

У мінулую пятніцу  ў раённым  цэнтры культуры прайшла сустрэча з воінамі-інтэрнацыяналістамі, прысвечаная 25-годдзю вываду  савецкіх войск  з Афганістана. На яе былі запрошаны  ўдзельнікі  лакальных ваенных канфліктаў, якія жывуць у нашым раёне, і ўсе, хто шануе памяць аб гэтых падзеях.

14 красавіка 1988 г. міністры замежных спраў Афганістана, Пакістана,  Савецкага Саюза і ЗША падпісалі  ў Жэневе 5 дакументаў па палітычным урэгуляванні сітуацыі вакол Афганістана. Згодна з Жэнеўскімі пагадненнямі, якія  ўступілі ў сілу праз месяц, савецкія  войскі павінны былі пакінуць  тэрыторыю Афганістана праз 9 месяцаў. Буйнамаштабны вывад войск быў  праведзены ў 3 этапы.  3-і завяршыўся 15 лютага 1989 г. Вось і споўнілася 25 гадоў з таго дня, як  апошнія савецкія войскі пакінулі афганскую зямлю. Але Афганістан трывала ўвайшоў у наша жыццё і гісторыю. «Жалобнай датай у гісторыі нашай краіны» назваў дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў намеснік старшыні  райвыканкама Аляксандр Майсеня, які ад імя раённай улады звярнуўся з прывітальным  словам да прысутных у зале.

— Мы памятаем і смуткуем па тых, хто не вярнуўся з той  страшнай вайны, — сказаў Аляксандр Іванавіч. — Нізкі паклон іх бацькам, удовам, дзецям. Няхай  вечная памяць аб загінуўшых жыве ў нашых сэрцах, нагадваючы аб іх  манументальнымі абеліскамі і  сціплымі памятнікамі,  вечным агнём  і купаламі храмаў.

А.І. Майсеня таксама ўручыў кветкі і канверты з матэрыяльнай дапамогай маці і ўдаве загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў Яўгеніі Жыгала і Таццяне Карповіч.

Па традыцыі, да магіл загінуўшых воінаў былі ўскладзены вянкі. Пачэснае  права зрабіць гэта было  прадастаўлена старшыні раённага Савета ветэранаў Генадзю Пашкоўскаму і ўдзельнікам вайны ў Афганістане Івану Драздовічу і Івану Маркевічу.

Затым слова меў старшыня раённага Савета ветэранаў вайны ў Афганістане  Яўген Бабкоў, які гаварыў аб неабходнасці больш актыўна ўключаць былых воінаў-інтэрнацыяналістаў у справу выхавання юнага пакалення. У канцы  свайго выступлення ён уручыў членскі  білет члена Беларускага  саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Аляксандру  Радаману, узнагароджанаму за  мужнасць і смеласць у баі медалём «За адвагу». Дарэчы, сярод воінаў-інтэрнацыяналістаў  такіх у нашым раёне 8 чалавек. Чацвёра ўзнагароджаны  ордэнамі, і 18 — медалём «За баявыя заслугі».

Думку аб неабходнасці ўдзелу  сваіх баявых таварашыў у выхаванні моладзі падтрымаў і ветэран вайны ў Афганістане Леанід Куніцкі.

Перад прысутнымі таксама выступілі першы сакратар Нясвіжскага райкама Камуністычнай партыі Беларусі Якаў Случак, які ў падарунак  героям дня выканаў песню «Мужчыны», і ад імя маладога пакалення — сакратар пярвічнай арганізацыі «БРСМ» Нясвіжскага каледжа  імя Якуба Коласа Валерыя Вацкуль.

У гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў быў падтыхтаваны слайд-фільм і спецыяльны канцэрт як знак удзячнасці за гераізм і мужнасць з удзелам  лепшых артыстаў нашага раёна.  Рэчавай памяццю аб урачыстым мерапрыемстве стала кніга «Воінам-інтэрнацыяналістам прысвячаецца», выдадзеная па заказе Нясвіжскага райвыканкама пры падтрымцы Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея ў сувязі з 25-годдзем вываду войск з  Афганістана. У яе трапілі імёны салдат — жыхароў Нясвіжа і раёна, што прымалі ўдзел у баявых дзеяннях у Афганістане. Гэта выданне было ўручана кожнаму  воіну-інтэрнацыяналісту.

…Час ідзе. І некалі, і тым больш зараз, мы  па-рознаму ставіліся да афганскай вайны. Але ўсе мы адзінадушныя ў адным: гэта вайна павін-на быць у  нашай памяці, каб кожнае новае пакаленне ведала аб мужнасці і гераізме савецкіх салдат. Аб іх бессмяротным подзвігу.

Соф»я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.