Пакуль жыве памяць

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У мінулую пятніцу ў раённым цэнтры культуры прайшла сустрэча з воінамі-інтэрнацыяналістамі, прысвечаная 25-годдзю вываду савецкіх войск з Афганістана. На яе былі запрошаны ўдзельнікі лакальных ваенных канфліктаў, якія жывуць у нашым раёне, і ўсе, хто шануе памяць аб гэтых падзеях.

14 красавіка 1988 г. міністры замежных спраў Афганістана, Пакістана, Савецкага Саюза і ЗША падпісалі ў Жэневе 5 дакументаў па палітычным урэгуляванні сітуацыі вакол Афганістана. Згодна з Жэнеўскімі пагадненнямі, якія ўступілі ў сілу праз месяц, савецкія войскі павінны былі пакінуць тэрыторыю Афганістана праз 9 месяцаў. Буйнамаштабны вывад войск быў праведзены ў 3 этапы. 3-і завяршыўся 15 лютага 1989 г. Вось і споўнілася 25 гадоў з таго дня, як апошнія савецкія войскі пакінулі афганскую зямлю. Але Афганістан трывала ўвайшоў у наша жыццё і гісторыю. «Жалобнай датай у гісторыі нашай краіны» назваў дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Майсеня, які ад імя раённай улады звярнуўся з прывітальным словам да прысутных у зале.

— Мы памятаем і смуткуем па тых, хто не вярнуўся з той страшнай вайны, — сказаў Аляксандр Іванавіч. — Нізкі паклон іх бацькам, удовам, дзецям. Няхай вечная памяць аб загінуўшых жыве ў нашых сэрцах, нагадваючы аб іх манументальнымі абеліскамі і сціплымі памятнікамі, вечным агнём і купаламі храмаў.

А.І. Майсеня таксама ўручыў кветкі і канверты з матэрыяльнай дапамогай маці і ўдаве загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў Яўгеніі Жыгала і Таццяне Карповіч.

Па традыцыі, да магіл загінуўшых воінаў былі ўскладзены вянкі. Пачэснае права зрабіць гэта было прадастаўлена старшыні раённага Савета ветэранаў Генадзю Пашкоўскаму і ўдзельнікам вайны ў Афганістане Івану Драздовічу і Івану Маркевічу.

Затым слова меў старшыня раённага Савета ветэранаў вайны ў Афганістане Яўген Бабкоў, які гаварыў аб неабходнасці больш актыўна ўключаць былых воінаў-інтэрнацыяналістаў у справу выхавання юнага пакалення. У канцы свайго выступлення ён уручыў членскі білет члена Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Аляксандру Радаману, узнагароджанаму за мужнасць і смеласць у баі медалём «За адвагу». Дарэчы, сярод воінаў-інтэрнацыяналістаў такіх у нашым раёне 8 чалавек. Чацвёра ўзнагароджаны ордэнамі, і 18 — медалём «За баявыя заслугі».

Думку аб неабходнасці ўдзелу сваіх баявых таварашыў у выхаванні моладзі падтрымаў і ветэран вайны ў Афганістане Леанід Куніцкі.

Перад прысутнымі таксама выступілі першы сакратар Нясвіжскага райкама Камуністычнай партыі Беларусі Якаў Случак, які ў падарунак героям дня выканаў песню «Мужчыны», і ад імя маладога пакалення — сакратар пярвічнай арганізацыі «БРСМ» Нясвіжскага каледжа імя Якуба Коласа Валерыя Вацкуль.

У гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў быў падтыхтаваны слайд-фільм і спецыяльны канцэрт як знак удзячнасці за гераізм і мужнасць з удзелам лепшых артыстаў нашага раёна. Рэчавай памяццю аб урачыстым мерапрыемстве стала кніга «Воінам-інтэрнацыяналістам прысвячаецца», выдадзеная па заказе Нясвіжскага райвыканкама пры падтрымцы Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея ў сувязі з 25-годдзем вываду войск з Афганістана. У яе трапілі імёны салдат — жыхароў Нясвіжа і раёна, што прымалі ўдзел у баявых дзеяннях у Афганістане. Гэта выданне было ўручана кожнаму воіну-інтэрнацыяналісту.

…Час ідзе. І некалі, і тым больш зараз, мы па-рознаму ставіліся да афганскай вайны. Але ўсе мы адзінадушныя ў адным: гэта вайна павін-на быць у нашай памяці, каб кожнае новае пакаленне ведала аб мужнасці і гераізме савецкіх салдат. Аб іх бессмяротным подзвігу.

Соф»я ЛЮБАНЕЦ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.