Самыя шчырыя віншаванні

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Паважаныя жыхары Нясвіжчыны! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Так павялося з незапамятных часоў, што першы абавязак мужчыны — стаць у выпадку небяспекі на абарону тых, хто слабей, — сваіх маці, жонак, дачок, сясцёр, засланіць сабой сваю Радзіму. І гэта тое, што аб»ядноўвае ветэрана з заінелымі скронямі і маладзенькага салдаціка, які толькі адзеў шынель. І ў мірны час менавіта на мужчынскія плечы часта кладуцца самыя адказныя, самыя нялёгкія абавязкі. Сёння ўся Нясвіжчына па праве ганарыцца многімі сваімі працаўнікамі, якія, адслужыўшы ў арміі, шчыруюць на палях і фермах, выпускаюць прамысловую прадукцыю, лечаць хворых, вучаць дзяцей і добрасумленна выконваюць шмат іншай, патрэбнай людзям работы.

Жадаю ўсім вам, шаноўныя, чыстага, мірнага неба, моцнага здароўя, дабрабыту, невычарпальнай энергіі і новых здзяйсненняў на карысць нашай роднай Нясвіжчыны і на радасць вам самім!

М.В. РАДАМАН, член Савета Рэспублікі  Нацыянальнага сходу  Рэспублікі Беларусь, старшыня праўлення СВК «Агракамбінат  Сноў


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.