За чысціню вакол нас

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Нечаканае раставанне снегу, да якога, як і да марозу, мы ўжо пачалі прывыкаць, навяло на думку, што сапраўды, як кажуць, «няма худа без дабра». З аднаго боку, крыху сумна, што зіма ізноў ператвараецца ў бясконцую восень, а з другога — гэта выдатная магчымасць яшчэ да наступлення вясны навесці парадак на сваіх тэрыторыях — як для прадпрыемстваў і арганізацый, так і для прыватных гаспадароў. Аднак калі апошнія яшчэ ў большай частцы хвалююцца за знешні выгляд сваіх прысядзібных участкаў, то каля шматкватэрных дамоў, асабліва кааператыўных, адкрываецца куды больш непрыглядная карціна. А двор, па якому мы ходзім, ідучы ў кватэру, ён жа таксама наш, не чужы, не іншапланетны! Таму давайце, паважаныя суграмадзяне, памятаць, што тое, у чым мы жывём, залежыць толькі ад нас, ад нашай павагі да саміх сябе. Сустрэнем вясну ў чысціні і парадку!

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.