За самаадданую працу

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пасля ўручэння Ганаровага  пераходнага сцяга Нясвіжскага  райвыканкама  калектыву СВК «Агракамбінат Сноў», прысуджанага за дасягненне  найвышэйшых вытворчых паказчыкаў у нарошчванні аб»ёмаў  вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі і павышэнні прадуктыўнасці  грамадскага пагалоўя  жывёлы і птушкі: першы намеснік  старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу  Анатоль Драгавец, старшыня  райвыканкама Іван Крупко, старшыня СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалай Радаман, старшыня  прафкама гаспадаркі Уладзімір Слабко, галоўны заатэхнік  Мікалай Чарнеўскі, Яўген Туцін, які з 1992  па 2013 год працаваў у «Снове» галоўным ветурачом

(Заканчэнне. Пачатак у №15).

Раздзяліць свята з працаўнікамі Нясвіжчыны прыбылі старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Ліпніцкі, першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Юрый Горлаў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Іванчанка, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь старшыня СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалай Радаман, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў дырэктар філіяла «Нясвіжскі хлебазавод» ААТ «Барысаўхлебпрам» Алена Краўчэня, благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі, настаяцель храма Узнясення Гасподня г. Нясвіжа і протаіерэй Аляксандр Данчанка, пробашч парафіі Божага Цела ў Нясвіжы, ксёндз-дэкан Пётр Шарко, а таксама дэлегацыі Горацкага раёна Магілёўскай вобласці, Карэ-ліцкага раёна Гродзенскай вобласці, Уздзенскага, Стаўбцоўскага, Клецкага і Капыльскага раёнаў Мінскай вобласці. Прывітальную тэлеграму ў адрас удзельнікаў злёту даслала адміністрацыя Першамайскага раёна горада Мінска.

Пасля ўрачыстага прадстаўлення гасцей на сцэну раённага цэнтра культуры падняўся старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко. У сваім дакладзе аб выніках работы раёна ў мінулым годзе, які ілюстраваўся слайд-фільмам, ён адзначыў, што большасць прамысловых прадпрыемстваў раёна працавала рытмічна. Прыбытак ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, работ, паслуг склаў 425 мільярдаў рублёў, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі — 10,4 працэнта. Тэмп росту вытворчасці прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах склаў амаль 112 працэнтаў. Пры гэтым Іван Іванавіч назваў як прыклад зладжанай работы кіраўніцтва і працоўных калектываў такія прадпрыемствы, як ААТ «Гара-дзейскі цукровы камбінат», Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў, філіял «Нясвіжскі хлебазавод» ААТ «Барысаўхлебпрам», «Флексасэрвіс», «Еўратарэкс», «Вуддорсэкспарт», «Корсак-ВВ» і іншыя.

Добрыя вынікі паказала і сель- ская гаспадарка раёна. Тут, нягле-дзячы на няпростыя ўмовы 2013 года, мы здолелі захаваць лідарства ў вобласці па ўраджайнасці як збожжавых каласавых, так і па ўраджайнасці кукурузы на зерне, вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі павялічылася на 4 працэнты.

Кіраўнік раёна таксама ахарактарызаваў стан спраў у будаўніцтве, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, сацыяльнай сферы і выказаў удзячнасць усім рабочым, інжынерна-тэхнічным кадрам і кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый усіх форм уласнасці за дастойную, добрасумленную працу.

Дарэчы, з узорамі прадукцыі некаторых прадпрыемстваў Нясвіж-чыны ўдзельнікі і госці злёту перадавікоў маглі пазнаёміцца на спецыяльнай выставе, разгорнутай на другім паверсе РЦК. У ёй удзельнічалі ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат»,  філіял «Нясвіжскі хлебазавод» ААТ «Барысаўхлеб-прам», РУП «Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў»,  ААТ «Новае жыццё», СВК «Агракамбінат Сноў», «Медінтэр-пласт», ААТ «Дабрабыт», райспажыўтаварыства, КУП «Магазін №3», упершыню — ТАА «Комплекс Пак», якое прадстаўляла скотч уласнай вытворчасці.

Кожнае прадпрыемства пастаралася прадэманстраваць не толькі сваю добра вядомую прадукцыю, але і навінкі. Напрыклад, Нясвіжскі хлебазавод паказаў новыя сарты хлеба, якія выпякаюцца на аснове сумесі «Рэксол-Хмель», і тарты з кандытарскай мас-цікай, асвоеныя  зусім нядаўна. Майстрыхі хлебазавода іх могуць вырабіць на заказ спажыўца да любога свята. Перапрацоўчая галіна СВК «Агракамбінат Сноў» прадставіла, акрамя добра вядомых сваіх мяса-малочных вырабаў, і некаторыя новыя віды прадукцыі, якіх увогуле было распрацавана ў 2013 годзе 52 наймен-ні. Сярод іх — каўбаскі для грыля з гарчыцай і таматам, каўбаса «мартадэль з семечкамі», сыравэнджаныя, сыравяленыя чыпсы, новыя рулеты з мяса птушкі, пітны ёгурт і многае іншае. Мясаперапрацоўчы цэх ААТ «Новае жыццё» прадэманстраваў 25 відаў сваёй прадукцыі (а гэта прыкладна палова ад усяго, што выпускае цэх), сярод якіх новымі былі кумпяк сыравэнджаны «Аношкаўскі», каўбасы «Дол-кіндская» і «Сульская»,  рулет з мяса свіных галоў і языкоў. Увогуле, без увагі не засталося ніводнае прадпрыемства — удзельнік выставы, кожнае было па-свойму цікавым.

А ў глядзельнай зале РЦК лепшыя працаўнікі раёна атрымлівалі заслужаныя ўзнагароды.Так, Ганаровымі граматамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, якія ўручыў старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Ліпніцкі, былі ад-значаны старшыня СВК «Агракамбінат Сноў», член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Радаман, дырэктар ААТ «Новае жыццё» Андрэй Ратомскі, дырэктар Нясвіжскай гімназіі Таццяна Шумоўская. Падзякі старшыні Мінабл-выканкама былі аб»яўлены цесляру ААТ «ПМК-217» Аляксандру Стэльмаху, вядучаму інжынеру-тэхнолагу ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» Ірыне Міцюлі, удзельніку заслужанага аматарскага калектыву «Тэатр імя Уршулі Радзівіл» і народнага ансамбля песні «Млечны шлях» Сяргею Хвалько.

Першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Юрый Горлаў уручыў Ганаровыя граматы камітэта жывёлаводу КСГВУП «Эксперыментальная база «Свеклавічная» Галіне Дарафей, трактарысту-машыністу ААТ «Сейлавічы» Сяргею Шыбіцкаму, аператару машыннага даення ААТ «Юшавічы» Наталлі Марціноўскай, вядучаму эканамісту ЗАТ «Росіч» Нэлле Буката, дырэктару ААТ «Грыцкевічы» Яўгену Здановічу.

З рук дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалая Іванчанкі падарунак ад дэпутацкага корпуса атрымаў загадчык уралагічнага аддзялення Нясвіжскай ЦРБ, лаўрэат спецыяльнай прэміі Мінаблвыканкама «Чалавек года Міншчыны» ў намінацыі «Невытворчая сфера. Ахова здароўя» па выніках 2010 года Ігар Жукаў.

Узнагароджванне па выніках раённага спаборніцтва за 2013 год сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і пераможцаў у індывідуальным спаборніцтве правялі старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко і яго першы намеснік, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец.  Акрамя прадпрыемстваў-лідараў, 13 чалавек —  пераможцаў у індывідуальным спаборніцтве з гэтай галіны  атрымалі Ганаровыя граматы райвыканкама, 5 чалавек — Па-дзякі і 8 — Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама.

Пераможцаў у галіне прамысловасці, будаўніцтва, сферы абслугоўвання і сацыяльнай сферы ўзнагароджвалі старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко і старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк. 18 лепшых працаўнікоў гэтых галін народнай гаспадаркі раёна атрымалі Ганаровыя граматы райвыканкама, больш, чым па 20 — Падзякі і Падзячныя пісьмы.

Узнагароджванні суправаджаліся канцэрт-нымі нумарамі ў выкананні лепшых артыстаў раёна, якія стварылі ў зале сапраўды святочны, цёплы настрой. Гарачыя апладысменты гучалі для народнага інструментальнага ансамбля «Нясвіжскія лыжкары», узорнага ансамбля гарманістаў «Аношкаўскія музыкі», народнага ансамбля танца «Узорыца» і іншых, як дарослых, так і маленькіх артыстаў.

У заключэнне святочнага мерапрыемства выдатным музычна-відовішчным падарункам для яго ўдзельнікаў і гасцей стала выступленне музычнага тэатра «Рада», які прыехаў да нас з  культурнай сталіцы Беларусі-2014 — горада Гродна. Калектыў, які ўразіў канцэртныя пляцоўкі Беларусі, Расіі, Літвы і Польшчы, непаўторным брыльянтам заззяў і на нясвіжскай сцэне, пакінуўшы ва ўсіх сведкаў свайго выступлення самыя непаўторныя і незабыўныя ўражанні.

Свята завяршылася, закрануўшы самыя тонкія струны душы кожнага, хто з»яўляецца сапраўдным патрыётам сваёй радзімы — слаўнай Нясвіжчыны. Няхай жа наша агульная праца прыносіць усім нам толькі задавальненне,  а любоў да роднага краю застаецца невычэрпнай крыні-цай натхнення!

Соф»я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.