Ад песень да малітвы

Калі  мы скажам слова «масленіца», адразу ўяўляюцца вясёлыя  песні і гульні, жоўта-сонечныя  бліны. А вось як вызначаецца  гэта паняцце ў Беларускай  савецкай энцыклапедыі (1973 г.): «Масленіца (масленка) — старажытнае  перадвеснавое святкаванне ў славян. Звязана з культам прыроды, ушанаваннем продкаў, павінна была  паскорыць вясну. Забяспечыць дастатак і багаты ўраджай. Святкавалася некалькі дзён з  вясёлым гасцяваннем, шчодрай  ядой (абавязкова з блінамі), катаннем на санках… Царква прымеркавала масленіцу  да наступлення вялікага посту».

Адзвінела масленка і ля Свята- Георгіеўскага храма.

Да прысутных звярнуўся настаяцель  протаіерэй Мікалай Лабынько са словамі віншавання, а таксама адзначыў:

— Гісторыя масленіцы ідзе ад  часоў язычніцтва, цяпер адзначаецца як добрая  народная традыцыя. І мы  падтрымліваем яе, спадзеючыся, што  ад вясёлых песняў і гульняў пяройдзем да малітвы, бо  пачынаецца вялікі пост. А яшчэ мэта свята — дабрачынная дапамога  навучэнцам  нядзельнай  школы, якая дзейнічае пры храме. Дзеці, пад кіраўніцтвам  дарослых, гатавалі бліны  і чай для прыхаджан.

І сапраўды, за царквой размясціліся  сталы з масленічнымі ласункамі: блінчыкі з рыбай, яблыкамі і тварагом, пірожныя.

Жадаючыя маглі паспытаць усё, а яшчэ паслухаць  і паглядзець вясёлае прадстаўленне. Наладзілі яго навучэнцы Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа пад  кіраўніцтвам выкладчыцы Ірыны  Латушкі. Людзям спадабаліся  прыгожая Масленіца, зялёная  Вясна, яркія клоўны і добрыя  песні. У вясёлых конкурсах  на спрыт і кемлівасць, сілу і рознае ўменне прымалі ўдзел усе ахвотныя.

Свой уклад у народнае свята  ўнёс і калектыў хору ветэранаў працы           г. Нясвіжа «Аптымісты», які выканаў духоўны  твор «Да вячэрні», песню В. Цыганкова «Перадваенны вальс». Апошні  выканаўцы прысвяцілі  70-годдзю вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў і памяці ўдзель-ніка Вялікай Айчыннай вайны,  былога настаяцеля Свята-Георгіеўскага храма Дзмітрыя Хмеля.

Прыхаджане дружнымі воплескамі віталі і песні «Аптымістаў», і прадстаўленне дзяцей, і добрыя словы іерэя  Андрэя Еўшаля і дыякана Паўла  Фокіна, якія клапаціліся  пра наладжванне Масленіцы.

Раіса ХВІР, г. Нясвіж

Фота Марыны РЫДАК

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.