“Кубак старога замка-2014”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Адбылася трэцяя інтэлектуальная гульня  “Кубак старога замка-2014” сярод навучэнцаў восьмых і дзявятых класаў. У Тэатральнай зале Нясвіжскага замка шэсць каманд змагаліся за званне мацнейшых юных эрудытаў.

За сталамі можна было ўбачыць як вопытных прадстаўнікоў устаноў адукацыі з Нясвіжа і Гарадзеі, якія не першы год удзельнічаюць у гульні, так і навічкоў – навучэнцаў з вёскі Бараўляны Мінскай вобласці. Рабяты, даведаўшыся пра турнір, вырашылі прыехаць і праверыць свае веды, а таксама па-знаёміцца бліжэй з горадам і замкам.

Сёлета тэмай гульні стала Беларусь і першая сусветная вайна. Веданне гісторыі юныя знаўцы дэманстравалі на працягу трох тураў, якія называліся «Інтэлект – буквар», «5х5» і «Крыжаванка».

У зацятым змаганні “Кубак старога замка -2014” здабыла каманда “Ветразь” ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Нясвіжа” (фота 1). Другое месца заняла каманда “Эрудыты” ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Гарадзея” (на фота 3 – капітану каманды Іллі Прышчэпу Дыплом уручае намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Нясвіжскага каледжа імя Я.Коласа Таццяна Цвірка), а трэцяй стала каманда “Мысліцелі” ДУА “Нясвіжская гімназія”. Усе ўдзельнікі інтэлектуальнага спаборніцтва атрымалі каштоўныя падарункі.

Адзначу, часам рабяты сапраўды адказвалі на такія пытанні, што закрадаўся сумнеў, а ці не карыстаюцца падчас гульні юныя знаўцы ноўтбукамі?! Але, як аказалася, уся справа ў дапытлівасці дзяўчынак і хлапчукоў, іх эрудыцыі і любові да гісторыі і інтэлектуальных гульняў.

_MG_5638

Як распавяла капітан каманды-пераможцы “Ветразь” сярэдняй школы № 4 г. Нясвіжа Вераніка Чарнюк, іх козырамі сталі згуртаванасць, сяброўства, упэўненасць у сваіх сілах і імкненне ісці наперад да канца. Гісторыяй рабяты захапляюцца з малодшых класаў. Да турніраў дапамагаюць рыхтавацца настаўнікі гісторыі Людміла Калеснікевіч, Наталля Янская (фота 2) і Наталля Чадовіч. У мінылыя гады іх каманда таксама была ў ліку прызёраў.

Турнір “Кубак старога замка” праводзіцца дзяржаўнай установай “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік  “Нясвіж” сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Цікавыя пытанні да спаборніцтваў шукалі выхаванцы клуба аматараў гісторыі і культуры “Кліа” – навучэнцы Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа.

_MG_5582

Па словах старшага навуковага су-працоўніка сектара па навукова-экскурсійнай рабоце музея-запаведніка Вячаслава Мазалеўскага, мэтай гульні, у першую чаргу, з”яўляецца папулярызацыя гісторыі і культуры нашай Бацькаўшчыны. А ў ліпені ў рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, на базе музея-запаведніка будзе дзейнічаць Міжнародны валанцёрскі летнік “Спадчына Радзівілаў 2014”. Маладыя і энергічныя людзі з Беларусі і іншых краін Еўропы папрацуюць на добраўпарадкаванні тэрыторыі парка Альба на базе Нясвіжскага даследча-вытворчага лясніцтва. Для валанцёраў запланавана і культурная праграма.

Аксана Грох

Фота Святланы Польскай


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.