Музыка — у падарунак

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У святочны дзень, 8 Сакавіка, у Тэатральнай зале Нясвіжскага замка прайшоў канцэрт вядучых салістаў Вялікага тэатра Беларусі пад назвай «Карнавал мелодый». Ён стаў прызнаннем у любові да жанчын — прыгожай паловы чалавецтва, якая напаўняе наша жыццё цеплынёй, гармоніяй і пяшчотай.

IMG_9678

У выкананні лаўрэата міжнароднага конкурсу Аляксандра Краснадубскага і лаўрэата міжнароднага конкурсу Ганны Гур»евай (фота 1), заслужанай артысткі рэспублікі Беларусь Алены Бундзелевай (фота 2), дыпламанта міжнароднага конкурсу Васіля Мінгалёва,  саліста Вялікага тэатра Беларусі Іллі Пеўзнера прагучалі арыі з оперы Чайкоўскага «Пікавая дама», оперы Пучыні «Тоска», аперэт Кальмана і Штрауса, рускія рамансы, «Серэнада Дон Кіхота» Кабалеўскага і іншыя славутыя фрагменты з сусветна вядомых опер і аперэт.

_MG_9724

Бліскучай музычнай кропкай канцэрта стаў дуэт Разалінды і Генрыха з аперэты Штрауса «Лятучая мыш» у выкананні Марыны Ліхашэрст і Васіля Мінгалёва (фота 3), дзе ў жартаўлівай і, на першы погляд, лёгкай форме вялікі кампазітар уздымае зусім нежартоўныя пытанні вернасці і кахання.

Канцэрт стаў цудоўным музычным падарункам для ўсіх, хто сабраўся ў зале, і, хочацца верыць, далёка не апошняй сустрэчай з вялікім мастацтвам оперы ў сценах Радзівілаўскага палаца.

Соф»я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.