«Мы — грамадзяне Беларусі»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У сераду ў Мінску ў ліку  прадстаўнікоў лепшай моладзі рэспублікі атрымала свой першы  і самы важны дакумент — пашпарт — вучаніца 8 «А» класа Нясвіжскай гімназіі Ганна Камлач. Мерапрыемства,  якое праходзіла ў рамках усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі» ў будынку Канстытуцыйнага суда, было прымеркавана да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Пашпарты юным грамадзянам краіны ва ўрачыстай  абстаноўцы ўручылі старшыня Канстытуцыйнага суда  Рэспублікі Беларусь Пётр Міклашэвіч  і першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Ігар Бузоўскі.

У нашай гутарцы Ганна расказала, што вучыцца ў Нясвіжскай гімназіі з 6 класа, перайшоўшы туды з Аношкаў-скай СШ. Вучыцца ёй падабаецца, а любімымі прадметамі, па словах самой  дзяўчынкі, з»яўляюцца руская мова, матэматыка і хімія. Дарэчы, на абласной алімпіядзе  па рускай мове  Ганна  нядаўна  стала трэцяй, дастойна абараніўшы  гонар сваёй навучальнай установы. Гэта яе першы вопыт  удзелу ў такіх сур»ёзных інтэлектуальных спаборніцтвах і, напэўна, не апошні, таму што дзяўчынка вельмі адказна ставіцца да вучобы — жадае  мець трывалыя веды і добрыя адзнакі за іх. Жывучы ў гімназічным інтэрнаце, яна сама кантралюе сваю падрыхтоўку да ўрокаў, не чакае  напамінаў ад выхавацеляў.

А яшчэ Аня вучыцца ў Нясвіжскай  дзіцячай школе  мастацтваў па класе  гітары і вельмі любіць чытаць. Больш за ўсё — фантастыку, але і класіку таксама, асабліва ваенна-гістарычную.

На пытанне  аб жыццёвых прынцыпах мая юная суразмоўца, крыху  падумаўшы, адказала: «Люблю, калі  ўсё сумленна і справядліва. Гэта, напэўна, галоўнае.»

Сапраўды, гэта і ёсць галоўнае. І вельмі  абнадзейвае, што і самыя  юныя нашы суграмадзяне  гэта разумеюць.

Соф»я ЛЮБАНЕЦ

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.