Новы выгляд “Чабарка”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Нядаўна пасля рамонту ізноў адчыніла свае дзверы для наведвальнікаў абноўленае кафэ «Чабарок». Яно даўно з»яўляецца адным з самых любімых у гараджан і гасцей горада месцам, дзе можна і смачна падсілкавацца, і проста адпачыць у прыгожай, утульнай атмасферы з сябрамі ці калегамі.

Зараз жа «Чабарок» набыў новы выгляд — змянілася колеравая гама і ўвесь інтэр»ер абедзеннай залы, якая цяпер сустракае наведвальнікаў бляскам металу і шкла, сучаснымі свяцільнікамі, святло якіх адбіваецца ў люстранай столі, новай дабротнай мэбляй і ўсім тым, што можа парадаваць вока наведвальнікаў, пачынаючы з фае.

Больш прыемна цяпер і паварам на кухні — там заменены вокны і падлога, увогуле стала святлей і ўтульней.

Як адзначыла ў нашай гутарцы загадчык вытворчасці Тамара Баярын, у меню зараз з»явілася больш фірменных страў і страў беларускай нацыянальнай кухні, якія асабліва любяць турысты, часта заказваючы дранікі, мачанку, карпа, запечанага па-нясвіжску, і іншае. Тут чакаюць наведвальнікаў кожны дзень без выхадных да поўначы, прапануючы з панядзелка па пятніцу з 11 да 15 гадзін больш бюджэтнае абедзеннае меню, у астатні час — вячэрняе.

Невялікі, але дружны калектыў кафэ, які складаецца з 9 чалавек, робіць усё магчымае, каб людзі заставаліся задаволенымі, пабываўшы тут, і прыходзілі зноў і зноў.

Соф»я ЛЮБАНЕЦ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.