Па працы — і пашана

Алена Антонаўна ХВІЦЬКО, жывёлавод ААТ «Сейлавічы»

Тры гады даглядае Алена Антонаўна цялят ва ўзросце ад трох да дванаццаці месяцаў на МТФ «Сейлавічы». Пад яе апекай знаходзіцца 120-130 галоў маладняку. Працуе жанчына старанна, добрасумленна. Летась дабілася самай высокай у гаспадарцы сярэднясутачнай прывагі аднаго цяляці — 775 грамаў. І гэта пры тым, што многае ў цялятніку даводзіцца выконваць уручную.

Дырэкцыя таварыства адзначыла руплівую працаўніцу грашовай прэміяй. Алену Антонаўну ўключылі ў склад дэлегацыі на раённы злёт перадавікоў. Цяпер яе фота будзе занесена і на раённую Дошку Гонару.

«А калі ёсць такая ўвага і ўдзячнасць, калі цябе заўважаюць і цэняць, то хочацца працаваць яшчэ лепш», — лічыць Алена Хвіцько.

САСИМ

Андрэй Вітальевіч САСІМ, начальнік мясаперапрацоўчай вытворчасці і цэха па перапрацоўцы малака СВК «Агракамбінат Сноў»

Пасля заканчэння Беларускага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «інжынер-механік» Андрэй Сасім вярнуўся працаваць у свой раён. Пачынаў інжынерам машынна-трактарнага парка ў эксперыментальнай базе «Ганусава». Пасля службы ў арміі прыйшоў на гарадскі малочны завод.

З 2003 года — у СВК «Агракамбінат Сноў». Быў інжынерам-механікам на перапрацоўчай вытворчасці, намеснікам начальніка, а з 2009 года — начальнікам перапрацоўчай вытворчасці.

У яго падпарадкаванні працуюць 560 чалавек. За суткі перапрацоўваецца каля 60 тон мяса птушкі, свініны і ялавічыны, 46 тон малака. Выпускаюць снаўчане каля 360 найменняў мясной прадукцыі і 35 — малочнай. Гэта вельмі адказная работа — даваць спажыўцам якасныя і смачныя прадукты, якія адпавядаюць усім стандартам, задавальняюць розныя густы і фінансавыя магчымасці пакупнікоў.

Агракамбінат пастаянна нарошчвае вытворчасць малака і мяса, і перад калектывам перапрацоўшчыкаў стаіць задача адначасова павялічваць аб»ёмы гатовай прадукцыі і шукаць новыя рынкі яе збыту.

ЗАЛУЖНАЯ 1

Іван Тадэвушавіч ГАРДЗІЕВІЧ, трактарыст-машыніст ААТ «Нясвіжскі райаграсэрвіс»

Яго агульны працоўны стаж складае 29 з паловай гадоў. На даным прадпрыемстве (раней гэта была эксперыментальная база «Ганусава», якую далучылі да райаграсэрвіса) — з 18 сакавіка 2004 года. За механізатарам замацаваны два трактары: МТЗ-1221 і К-700. На іх выконвае розныя работы: уносіць удабрэнні, культывуе глебу, сее, цюкуе сена і салому, трамбуе ў траншэі сянажную масу. Паспяхова спраўляецца з даведзенымі нормамі пры высокай якасці.

Іван Тадэвушавіч Гардзіевіч — чалавек акуратны, любіць і шануе тэхніку. Трактар МТЗ-1221, які атрымаў шэсць гадоў назад, і цяпер ходзіць, як новенькі.

— Выдатны работнік, — гаворыць пра механізатара вядучы інжынер таварыства Сяргей Плакса.

_MG_4498

Дзмітрый Вячаслававіч Юрашчык, механізатар ААТ «Новае жыццё»

У сакавіку Дзмітрый Вячаслававіч адзначае свой  працоўны юбілей — 20 гадоў за рулём трактара. Да гэтага 2 гады ён адпрацаваў у гаспадарцы жывёлаводам. За гэты час Дзмітрый Вячаслававіч зарэкамендаваў сябе з найлепшага боку — якасна і хутка выконвае розныя віды работ, беражліва ставіцца да тэхнікі, выручае і падтрымлівае ў выпадку патрэбы таварышаў па працы.

Зараз за ім замацаваны трактар МТЗ-3022, які гэтымі днямі механізатар рыхтуе да тэхагляду. Восенню Д.В. Юрашчык звычайна перасядае на буракаўборачны камбайн «Кляйнэ», на якім таксама ён — сярод лепшых.

Поспехам у працы садзейнічае надзейны тыл і добрыя ўмовы для жыцця — Дзмітрый Вячаслававіч жыве са сваёй сям»ёй у доме, які прадаставіла гаспадарка, стараецца, каб яго родным было там цёпла і ўтульна.

(Працяг у наступным нумары «НН»).

Падрыхтавалі Соф»я ЛЮБАНЕЦ, Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ, Святлана ПОЛЬСКАЯ

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.