Па працы — і пашана

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

(Працяг)

Наталля Сяргееўна КАРАЧУН,  укладчык-упакоўшчык Беларуска-галандскага сумеснага  прадпрыемства таварыства з абмежаванай адказнасцю «Фармлэнд»

Наталля Сяргееўна Карачун на СП ТАА «Фармлэнд» працуе  з 2007 года. У яе абавязкі ўваходзіць фасоўка і ўпакоўка таблетак.

За змену чатыром  рабочым патрэбна ўпакаваць каля 5000 таблетак. Як нам паведала Наталля Сяргееўна, працаваць ёй падабаецца, калектыў прыемны, добры.

За час работы Наталля Сяргееўна паказала сябе як адказная, працавітая жанчына.

Жыве наша гераіня ў горадзе, але, нягледзячы на гэта, яны з мужам трымаюць хатнюю гаспадарку — свіней ды курэй. Сям, я выхоўвае дваіх дзяцей. Сын вучыцца ў Мінскім дзяржаўным аўтамеханічным каледжы на аўтамеханіка, дачушка ходзіць у  чацвёрты клас у сярэднюю школу №1 г. Нясвіжа.

_MG_0124

Антаніна Іванаўна ДУБРОВА, сацыяльны работнік ДУ «Нясвіжскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання  насельніцтва»

Антаніна Іванаўна Дуброва з 2001 года працуе ў ДУ «Нясвіжскі раённы тэрытарыяльны цэнтр  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» сацыяльным работнікам. Выконвае сацыяльна-рэабілітацыйныя, сацыяльна-медыцынскія, сацыяльна-бытавыя абавязкі. Працуе яна на тэрыторыі Ланскага сельскага Савета, абслугоўвае вёскі Пукелеўшчына, Касмовічы і Іванава, дзе клапоціцца пра дзесяць чалавек. Гэта чулая, добрасумленная жанчына. Яна не толькі дапамагае людзям фізічна, але і даносіць ім усю важную інфармацыю. Антаніна Іванаўна інфарміруе адзінокіх і састарэлых па адраснай, гуманітарнай, матэрыяльнай дапамозе. Яна — вельмі адказны і цікавы  чалавек, чалавек, які любіць сваю працу.

_MG_0133

Таццяна Міхайлаўна ХАЛОПІЦА,  настаўнік геаграфіі ДУА » Затур»янскі НПК д/с-СШ»

Таццяна Міхайлаўна Халопіца нарадзілася і вырасла на Нясвіжчыне, у вёсцы Сейлавічы. Там жа ў 1989 годзе скончыла школу і паступіла ў Няс-віжскае вучылішча (цяпер Нясвіжскі дзяржаўны каледж). Потым, у 1997 годзе, скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «настаўнік геаграфіі». Пра што ні- колькі не шкадуе, прызналася Таццяна Міхайлаўна,  завітаўшы  да нас у рэдакцыю. Пачынала  яна сваю працоўную дзейнасць  у Сейлавіцкай СШ. Затым была загадчыкам Сейлавіцкага  сельскага клуба, а з 2002 года працуе настаўнікам геаграфіі ў Затур»янскім НПК д/с-СШ.

Добра ведаю Таццяну Міхайлаўну, бо свой працоўны шлях я таксама пачынала ў Затур»янскай школе. Гэта вельмі адказная, чулая жанчына, граматны спецыяліст, цудоўная гаспадыня, клапатлівая маці і жонка. Любіць парадак ва ўсіх справах, а асабліва  летам — наводзіць прыгажосць у двары.

Іх сумесная з вучнем школы  Аляксеем Кукулам  даследчая работа «Апалая хвоя: смецце ці паліва?» у 2013 годзе была ўзнагароджана дыпломам І ступені на абласной навукова-практычнай канферэнцыі школьнікаў у секцыі «Геаграфія». Дыплом ІІІ ступені работа атрымала на Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі. Ад  Беларускага геаграфічнага  таварыства  Аляксей Кукула атрымаў пахвальную Грамату за арыгінальную навуковую ідэю. У гэтым годзе на 23-й адкрытай Маскоўскай канферэнцыі школьнікаў «Патэнцыял» работа была адзначана дыпломам ІІІ ступені.

У 2013 годзе Т.М. Халопіца ўключана ў раённую Кнігу Гонару «Зоркі і таленты адукацыі Нясвіжскага

раёна» ў  намінацыі «Зорны шлях».

IMG_8692

Аляксей Валер»евіч АНДРОСІК, кіраўнік узорнага ансамбля «Аношкаўскія музыкі»

Аляксей Андросік скончыў Аношкаўскую сярэднюю школу ў 2004 годзе і адразу ж паступіў у Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў, які скончыў у 2008 годзе. Затым завочна вучыўся ў БДПУ імя Максіма Танка. Пачынаў сваю працоўную дзейнасць у Сноўскай дзіцячай школе мастацтваў, затым Аляксея Валер»евіча запрасілі працаваць кіраўніком узорнага ансамбля «Аношкаўскія музыкі». Дарэчы, як паведаміў наш герой, з 1997 года ён  іграў у ансамблі на шумавых ударных інструментах. Паралельна вучыўся ў Аношкаўскай дзіцячай школе мастацтваў па класе фартэпіяна, а ў 2000-2004 гадах  займаўся ў Нясвіжскай дзіцячай  школе мастацтваў па класе акардэона. Педагогам  яго быў  А.А. Буглай.

Працаваць Аляксею Валер»е-вічу вельмі падабаецца. Калектыў дружны, згуртаваны. На сённяшні дзень ён складаецца, разам з кіраўніком,   з 10 чалавек.  Удзельнікі ансамбля — вучні  Аношкаўскага НПК д/с-СШ з першага па адзінаццаты клас. Адначасова яны займаюцца ў мясцовай дзіцячай школе мастацтваў — заняткі праходзяць два разы на тыдзень. Ходзяць таксама на рэпетыцыі.

Выступаюць шмат. Як нам паведаміў Аляксей Валер»евіч, у год бывае каля 50 канцэртаў як у раёне, так і па вобласці. Былі ў Польшчы, у Маскве. У 2011 годзе ансамбль узнагароджаны дыпломам  ў польскім  горадзе Пулавы на Міжнародным фестывалі танцаў. У 2012 годзе на IV абласным фестывалі народнай музыкі «Грай, гармонік!», які праходзіў у Нясвіжы, калектыў узнагароджаны дыпломам II ступені.  Аляксей Валер»евіч у 2012 годзе атрымаў  дыплом I ступені «Лепшы сярод маладых работнікаў у аграгарадках» ад Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.

У канцы нашай сустрэчы Аляксей Валер»евіч выказаў шчырыя словы ў адрас стваральніка ансамбля «Аношкаўскія музыкі» В.А. Наумчыка, а таксама дырэктара  Аношкаўскай дзіцячай  школы мастацтваў В.Я. Высоцкага  за яго прафесіяналізм,  разуменне і,

канешне ж, падказкі і парады.

(Працяг будзе).

Алена ГАЛЯК

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.