Пад шчырыя апладысменты

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У вёсцы Слабада Сноўскага  сельсавета адкрыта сацыяльная  гасцёўня, куды збіраюцца мясцовыя жыхары, каб разам адпачыць, абмеркаваць навіны,  падзяліцца рэцэптамі  ці ўзорамі вязання. А яшчэ сюды  наведваюцца самадзейныя  артысты, каб парадаваць гледачоў добрай песняй ці трапным словам. Вось і сёлета, у  Год гасціннасці, у Слабаду завіталі ўдзельнікі хору  «Аптымісты» ветэранаў працы г. Нясвіжа. Ля прыгожага сельскага клуба  іх вітала загадчыца бібліятэкі Кацярына Шарамета. У глядзельнай зале ўжо сабраліся людзі.

У канцэрце прагучалі  папулярныя беларускія песні «Радзіма», «Ой, у зялёненькім садочку», «Перадваенны вальс», якую прысвяцілі 70-годдзю  вызвалення Беларусі  ад фашысцкіх захопнікаў, духоўная «Колокол к вечерне», а таксама лірычныя і жартоўныя. Мелі месца і сольныя  нумары ў выкананні Барыса  Вятлугіна, Якава Случака, чытальнікаў Ганны Бянькоўскай і Мікалая Мяленькі. Праграма была разнастайнай і выступленні выклікалі  дружныя і шчырыя апладысменты  слухачоў. Яны выказалі словы падзякі і запрасілі на новую сустрэчу.

Свой удзел у добрым мерапрыемстве прынялі і работнікі раённага тэрытарыяльнага  цэнтра сацыяльнага абслугоўвання  насельніцтва, якія дапамаглі з транспартам. Загадчыца аддзела сацыяльнай  адаптацыі  і рэабілітацыі цэнтра Алена Васілеўская ўручыла ветэранам-спевакам сувеніры з нагоды  свята 8 Сакавіка, пажадала  аптымізму і поспехаў у творчасці.

Раіса ХВІР, г. Нясвіж


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.