Перад сезонам — тэхагляд лодкі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

— Купіў у прыватніка маламернае судна. Ведаю, што патрэбна яго рэгістрацыя. Якую адказнасць нясуць уладальнікі плаўсродкаў?

Анатоль Л., г. Нясвіж.

На пытанне адказвае дзяржінспектар Дзяржаўнай інспекцыі маламерных суднаў Іосіф ГРЫГАРЦЭВІЧ:

— Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2013 года № 332 адбылося пераўтварэнне Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах з далейшай перадачай яе ў падпарадкаванне Міністэрству па надзвычайных сітуацыях.

На што неабходна звярнуць увагу ўладальнікам маламерных суднаў? Сярод асноўных задач Дзяржаўнай інспекцыі маламерных суднаў, вызначаных даным Указам Прэзідэнта, — дзяржаўная рэгістрацыя і класіфікацыя, тэхнічны агляд маламерных суднаў, за выключэннем вяслярных лодак, байдарак і надзіманых суднаў грузападымальнасцю менш за 225 кг. Парадак праходжання тэхагляду маламерных суднаў вызначаны Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у адпаведным Палажэнні, зацверджаным Пастановай ад 28.12.2013 № 1149.

Так, эксплуатацыя маламернага судна без праходжання ва ўстаноўленыя тэрміны і парадку тэхнічнага агляду забаронена. У працэсе яго эксплуатацыі тэхнічны агляд праводзіцца ў наступныя тэрміны: пасля зыходу гарантыйнага тэрміну на маламернае судна, устаноўленага вытворцам, — для маламерных суднаў, год выпуску якіх супадае з годам праходжання тэхнічнага агляду; кожныя два гады — для маламерных вёсельных суднаў, з году выпуску якіх прайшло менш за 10 гадоў, уключаючы год выпуску; кожны год  — для маламерных вёсельных суднаў, з году выпуску якіх прайшло 10 і больш гадоў, маторных і іншых маламерных суднаў. Адно з новаўвядзенняў Правіл карыстання маламернымі суднамі і базамі для іх стаянак, зацверджаных гэтай жа пастановай урада, занатавана пунктам 9: «Суднавадзіцель і асобы, якія знаходзяцца на маламерным судне падчас руху, павінны быць у зашпіленых выратавальных камізэльках». На гэта патрабаванне прашу звярнуць асаблівую ўвагу. Выратавальнай камізэльцы не месца пад сядзеннем, як гэта часцей за ўсё бывае. Акрамя таго, суднавадзіцель нясе адказнасць за бяспечныя паводзіны ўсіх, хто знаходзіцца на маламерным судне.

Па пытаннях рэгістрацыі маламерных суднаў і праходжання іх тэхагляду, навучання суднавадзіцеляў звяртацца па адрасе: г. Стоўбцы, вуліца 17 верасня, 22. Тэл.: 8-029-635-91-64 (Велком), 8-033-604-24-80 (МТС).

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.