«Прыйдзіце і паклонімся…»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Гэтыя словы са Свяшчэннага Пісання нагадваюць нам пра вялікую ахвяру Ісуса Хрыста, які жыцця не пашкадаваў за людзей, у імя даравання іх грахоў.

І сёння мы прыходзім у храм, каб пакланіцца вобразу таго,   хто прыняў мукі за нас. А які натоўп веруючых жадаў пакланіцца і дакрануцца да свяшчэнных дароў, што прывезлі ў Мінск манахі з грэчаскага Афона! Нягледзячы на мароз, людзі стаялі ў вялікай чарзе, бо хацелі пабачыць дары вешчуноў, прывезеныя імі  Маці Божай пры нараджэнні Хрыста. Выходзілі ўсе з Храма Дома міласэрнасці з прасветленымі тварамі, у вачах была дабрыня, а ў душах — супакаенне. Як паведамлялася ў СМІ, каля свяшчэнных дароў пабывала больш паўмільёна чалавек, і гэта не толькі беларусы, але і веруючыя з суседніх краін. Прадстаўнікі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа наладзілі мабільную падтрымку: у машынах быў гарачы чай,  стаялі палаткі, дзе можна было сагрэцца.

А зараз хацелася б падзяліцца тым, што даводзіцца адчуваць, назіраць у нашым храме  Узнясення Гасподня, што ў Нясвіжы. Я, напрыклад, адчуваю жаданне папрасіць прабачэння, хочацца плакаць. Такія эмоцыі ўзнікаюць ад убачанага і пачутага ў час службы. А яшчэ ад успамінаў пра бацькоў, якія пайшлі з жыцця, але памяць пра іх, як у кожнага, будзе жыць заўжды. Мая мама хадзіла на святы ў Сноўскую царкву, навучыла нас усім духоўным і чалавечым каштоўнасцям, якія сама  заўсёды шанавала.

У храм прыходзяць розныя людзі, і ў кожнага сваё паняцце пра духоўную культуру, пра тое, як паводзіць сябе тут. Людзі ідуць сюды, каб папрасіць ва Усявышняга дапамогі, падказкі…

Вось уважліва слухае літургію ўрач, погляд яго засяроджаны. А я ў думках прашу: «Божа, дай сілы яго залатым рукам і моцы светлай галаве, бо ён вяртае здароўе нам». З глыбокай пашанай ставяцца да Бога- служэння пісьменнік, мнагадзетная маці, сям»я з трыма дзецьмі, іншыя людзі,  якіх і не ведаю.  Усе яны прыходзяць у храм з адной важнай мэтай: маліцца і слухаць Слова Божае.

Замілаванне выклікаюць маладыя сем»і, якія прыносяць маленькіх  дзяцей да Прычасці, апошнім часам усё больш мужчын з сыночкамі ці дачушкамі. Як важна навучыць з дзяцінства чалавека веры, павазе і дабрыні, веданню  гісторыі праваслаўя. І хочацца верыць, што, ахрышчаныя ў царкве і прывучаныя да такіх важных пастулатаў, як «не ўкрадзі», «не забі», «любі бліжняга» і г.д.,  дзеці вырастуць добрымі і сумленнымі людзьмі.

На жаль,  далёка не ўсе ўмеюць паводзіць сябе ў храме правільна. некаторыя не адключаюць мабільных тэлефонаў, хаця на дзвярах царквы напісана:»Просьба выключаць тэлефоны». Аднак  пэўная частка людзей ігнаруе гэта. А чаму? Калі вам так неабходна дачакацца нейкага важнага званка, рабіце гэта дома, і не перашкаджайце тым, хто прыйшоў маліцца. Думаць пра другіх, пра тое, дзе знаходзішся, варта заўсёды і ўсюды.

І прытрымлівацца простага пра-віла: «Жадай людзям таго, чаго жадаеш сабе».

Раіса ХВІР, г. Нясвіж


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.