Работа любіць адказных

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Напэўна, не будзе перабольшваннем сказаць, што імя Алены Барысаўны Краўчэні вельмі добра вядома на Нясвіжчыне. Яна — дырэктар філіяла «Нясвіжскі хлебазавод» ААТ «Барысаўхлебпрам», дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў ХХVI склікання і, да таго ж, проста абаяльная і мудрая жанчына. Сёлета споўніцца 25 гадоў, як Алена Барысаўна працуе на заводзе, а само прадпрыемства адзначыць свой салідны — 75-гадовы юбілей.

Аб тым, з чаго ўсё пачыналася, што змянілася за гэты час і чым жывуць нясвіжскія хлебапёкі сёння — наша гутарка з А.Б. Краўчэней.

— На Нясвіжскі хлебазавод я прыйшла  ў верасні 1989 года  па запрашэнні тагачаснага дырэктара завода Мікалая Сяргеевіча Камлача ў якасці галоўнага бухгалтара. Потым  дырэктарам быў Мікалай Васільевіч Чырко. За гэты час у жыцці  прадпрыемства былі розныя перыяды. Аднак Мікалаю Сяргеевічу я і зараз удзячна, што трапіла на завод, і не шкадую аб гэтым.

У 2005 годзе мяне прызначылі  дырэктарам прадпрыемства. Здаецца, што гэта было быццам учора, а  на самай справе прайшоў вялікі адрэзак часу. Калі робіш на адным месцы, то ўжо многа чаго ведаеш, не  трэба пачынаць з нуля, але са  змяненнем пасады змяняецца і погляд  на рэчы — адно ведаеш, а ў другое трэба ўнікаць па-новаму, таму што кіраўнік павінен вырашаць усе пытанні, якія ўзнікаюць на прадпрыемстве, і не толькі фінансавыя, якія былі для мяне  звыклымі.

— Што змянілася на заводзе за час Вашай работы, якія падзеі найбольш запомніліся?

— Раней у нас выпякаўся  толькі фармавы хлеб і хлебабулачныя вырабы, але хацелася выпускаць і подавы хлеб. Пачатак, як у любой  новай справе, быў складаны, аднак дзякуючы таму, што працавалі ўсе разам, адной камандай, не шкадуючы асабістага  часу, усё атрымалася. І з 2005 года  ў нас выпускаецца подавы хлеб. Пачыналі  мы з аднаго віда, затым стала 2,  а сёння мы кожны дзень выпускаем яго 10 відаў. Для  такога невялікага прадпрыемства, як наша,  гэта вельмі някепска. Мы стараемся пячы хлеб на любы густ, з рознымі  дадаткамі, каб наш асартымент  задавальняў спажыўца.

З 2006 года мы пачалі ўдзельнічаць у конкурсах у рамках спецыялі-заванай выставы «Хлебная і кандытарская справа», і самым дарагім медалём, на маю думку, быў наш першы медаль, які мы  атрымалі за подавы хлеб  «Старажытны Нясвіж». Гэта быў памятны  момант, калі мы зразумелі, што  трэба працаваць на перспектыву, не  саромецца выяз-джаць і выстаўляць  сваю прадукцыю. Зараз у нас ужо  цэлая скарбонка медалёў — і залатых, і сярэбраных, і падзяк за удзел, але  ўсё пачалося менавіта з той — першай — узнагароды. Увогуле, удзел у спецыялізаваных конкурсах стымулюе распрацоўку навінак і дае магчымасць убачыць, як наша прадпрыемства  гля-дзіцца на ўзроўні рэспублікі.

Яшчэ для нас, як для харчовага  прадпрыемства, вельмі важным  стала атрыманне сертыфіката  сістэмы менеджмента якасці, распрацоўкі, вытворчасці і ўпакоўкі хлебабулачных вырабаў у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ISO 9001-2001. Гэта таксама было вельмі  няпроста, таму што трэба было  прывесці ў адпаведнасць з патрабаваннямі і вытворчасць, і ўсю дакументацыю для таго, каб забяспечваўся выпуск якаснай прадукцыі ў адпаведнасці з гэтай сістэмай. І зараз мы працуем па ёй, і кожны год яна правяраецца і абнаўляецца.

IMG_4096

Яшчэ адзін важны момант — узаемазалежнасць энергаэфектыўнасці і надзейнасці работы прадпрыемства. Таму ў нас праводзіцца тэхнічнае пераабсталяванне, якое, з аднаго боку павінна забяспечваць энергаэканамічнасць вытворчасці, а з другога — забяспечваць якасць, паляпшаць структуру вырабаў. На заво-дзе праведзена замена маральна састарэлых, энергаёмістых печаў на энергаэканамічныя, часткова абноўлена іншае тэхналагічнае абсталяванне, набыты дзве машыны для дастаўкі гатовай прадукцыі ў гандлёвую сетку. Штогод вядуцца рамонтныя і іншыя работы для забеспячэння бесперабойнага працэсу вытворчасці, распрацавана дакументацыя для правядзення рэканструцыі склада бястарнага захоўвання мукі.

— Якімі прынцыпамі Вы кіруецеся у рабоце?

— Галоўнае, гэта, канешне, памятаць, што мы працуем для людзей і нашы вырабы павінны быць  высокай якасці, таму што трэба, каб з імі ў кожны дом ўваходзілі дабро, мір і  радасць. Вельмі радуе, калі ў нас выходзіць якая-небудзь новая прадукцыя, і яна прыжываецца, рэалізуецца і падабаецца людзям. Гэта сапраўды творчы працэс, які захапляе і стымулюе да распрацоўкі новых  рэцэптур і асваення  новых вырабаў.

Яшчэ адзін важны момант — захаванне  натуральнасці нашай прадукцыі, як хлебабулачнай, так і кандытарскай. Гэта без перабольшвання можна  назваць  вызначальнай прыкметай  нашага прадпрыемства. Так, напрыклад, нам было прадастаўлена права маркіраваць знакам «Натуральны прадукт» хлеб «Нясвіжскі заварны фармавы» і пірог «Выкрунтас».

І яшчэ, я лічу, не дарма жывеш, калі да цябе  падыходзяць людзі, твае калегі (а калегамі я лічу ўсіх, хто працуе са мной разам), і нешта прапаноўваюць — ці выпусціць нейкі новы  від прадукцыі, ці перарабіць нешта па інжынернай частцы і г.д. Калі гэта  адбываецца, то значыць, людзям не  ўсё роўна, як працуе прадпрыемства, значыць, у нас ёсць  дыялог і  ўзаемаразуменне, якое вельмі неабходна для зладжанай работы завода. І я свайму калектыву за гэта вельмі ўдзячна.

— Калі ўжо зайшла размова пра  калектыў, то, напэўна, Вы можаце назваць людзей, якія з»яўляюцца  Вашымі лепшымі памочнікамі, адзінадумцамі?

— Вядома, за ўсё, што адбываецца на прадпрыемстве, адказвае кіраўнік, але галоўнае — гэта удзел у рабоце  ўсяго калектыву. Нездарма кажуць: адзін — у полі не воін. Калі цябе не падтрымаюць людзі, то нічога  не даб»ешся.

Неацэннная дапамога вядучага інжынера-тэхнолага Яніны Эдуардаўны  Ціхонка. Сёлета спаўняецца 45 гадоў, як яна працуе на заводзе. Вопытнейшы спецыяліст, Яніна Эдуардаўна  і зараз шмат робіць для маладых кадраў, садзейнічае іх росту і развіццю.

З 2006 года ў нас працуе галоўным  інжынерам Дзяніс Генадзьевіч Плаўсюк, прадстаўнік больш маладога пакалення. Удумлівы, усім цікавіцца, стараецца трымаць інжынерную службу на  належным узроўні.

Вядучы інжынер-механік — Віктар  Мікалаевіч Косач. Ён даўно працуе на прадпрыемстве. Няма таго вінціка ці гаечкі на нашым абсталяванні,  каб ён іх не ведаў. Увогуле,  наша інжынерная служба  вызначаецца тым, што працуе кругласутачна, таму што паломка можа  здарыцца ў любы час. Яе работнікі заўсёды пры патрэбе выязджаюць на завод незалежна ад часу сутак і ў любы дзень — і рабочы, і выхадны.

Для мяне таксама вельмі важна адчуваць надзейнасць  людзей у фінансавых пытаннях. Тут  неацэнныя вопыт і прафесіянальныя веды  галоўнага бухгалтара завода — Вікторыі  Карлаўны Пратасевіч. Яна ўсё робіць своечасова і вельмі ўважлівая да  заканадаўчай базы. Галоўны эканаміст  Алена Яўгенаўна Коршун таксама працуе  з веданнем справы — вельмі ўдумліва ўнікае ва ўсе аспекты работы завода. Ну і вядома ж, ніяк нельга  без  клопату пра збыт прадукцыі. Гэтым займаецца вядучы маркетолаг Раіса Леанідаўна Піваварчык, якая цесна працуе са спажыўцамі. Ёй трэба ўмець прадставіць нашу прадукцыю патэнцыяльным пакупнікам і заключыць дагавор.

Увогуле, у нас на заводзе вельмі шмат старанных, надзейных работнікаў. Так,  ніколі не падвядуць старшы майстар Таццяна Уладзіміраўна Хоміч, цеставоды Галіна Канстанцінаўна Булат, Ала Аляксандраўна Мазан і Людміла Канстанцінаўна  Талмачавец, старшы прыёмшчык-здатчык Яніна Мікалаеўна  Валачковіч, укладчык хлебабулачных вырабаў Галіна Іванаўна Каспер.

Яшчэ хачу ўзгадаць нашых пенсіянераў, сказаць усім ім вялікі дзякуй, у тым ліку Леаніду Фёдаравічу Плаксу, Кацярыне Кузьмінічне  Нагорнай, Любові Аляксандраўне  Жалнаркевіч, Феафаніі Сямёнаўне Юшкевіч,  Антаніне Іванаўне Бурдыка, Віктару  Іванавічу Іванчыку, Наталлі Мікалаеўне Марцінкевіч. Усе яны былі вельмі  адказнымі, добрасумленнымі работнікамі.

— Алена Барысаўна, Вашы асабістыя чалавечыя  якасці як кіраўніка і проста сумленнага  чалавека дапамаглі Вам заваяваць асаблівы давер землякоў: Вы выбіраліся дэпутатам у Мінскі абласны Савет ХХVI склікання, які ў хуткім часе здасць свае  паўнамоцтвы абласному Савету ХХVІІ склікання.

Якія пытанні Вам найчасцей даводзілася вырашаць?

— Мне здаецца, што звароты лю-дзей  дзеляцца прыкладна на 2 часткі. Адны тычацца ў цэлым нашага горада і раёна, другія — больш вузкія, больш асабістыя. Да першай часткі належаць, напрыклад, будаўніцтва новага раддома ці добраўпарадкаванне вуліц.

Што да першага прыкладу, то зрухі, вядома, ёсць, але не такія хуткія, як  хацелася б многім. Што тычыцца вуліц, то ёсць звароты з удзячнасцю, дзе людзі  адзначаюць, што  зроблена шмат па добраўпарадкаванні горада — у нас вельмі прыгожа летам, шмат кветак, многія вуліцы заасфальтаваны, а ёсць і незадаволеныя, на чые вуліцы асфальт яшчэ не прыйшоў.

У другую групу ўваходзяць самыя розныя  пытанні. Гэта і працаўладкаванне, і атрыманне крэдытаў, і ацэнка жылля, і ўладкаванне пад»езда да дома, і абрэзка дрэваў, і раздзел маёмасці, і іншае.

Тут я хачу сказаць вялікі дзякуй усім кіраўнікам, да якіх я звяртаюся, каб вырашыць гэтыя пытанні.

Вядома, не з усімі праблемамі можна  разабрацца хутка, аднак, мне  здаецца, галоўнае, каб чалавек пасля  гутаркі са мной пайшоў заспакоеным, з жаданнем вырашаць пытанні законным шляхам. Бывае, што з чалавекам недзе  няправільна абышліся, а бывае, што і ён  сам зрабіў нейкія няправільныя крокі. Справа зрушваецца з месца тады, калі ўсім бакам, якія задзейнічаны ў спрэчным пытанні, удаецца дасягнуць узаемаразумення і пачуць адно аднаго.

— Дзякуй Вам, Алена Барысаўна, за  цікавую гутарку.

Соф»я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.