Снуюць сеялкі на палях

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Яркае сонца і вецер садзейнічаюць выпарэнню вільгаці з глебы. Таму  хлебаробы спяшаюцца ўкінуць у яе насенне ранніх каласавых культур. Найбольшую плошчу  яравых у раёне  (317 га)  пасеялі працаўнікі ААТ “Новае жыццё”. На гэтай рабоце заняты механізатары Віктар  Буйко (на фота) на трактары “Фендт” з сеялкай “Турба Дрыл”, Сяргей  Абрамовіч  на новенькім МТЗ-3522 з сеялкай “Бярэсце” і Дзмітрый Смірноў  на МТЗ-2522 з сеялкай “Лемкен”. Дзве першыя сеялкі – высокапрадукцыйныя, маюць захоп 6 метраў, таму  В. Буйко і С. Абрамовіч заносяць на свой рахунак  штодзённа па 40-50 га плошчы. Д. Смірноў на “Лемкен” з захопам 3 метры “выдае на гара” па 10-15 гектараў у дзень.

– Пасяўныя агрэгаты працуюць хутка, асабліва, калі палі  вялікія, а глеба добра  выраўнена, – гаворыць галоўны  аграном гаспадаркі Міхаіл Канановіч. – Таму і стараюцца на яе  падрыхтоўцы механізатары, якія ўпраўляюць камбінаванымі агрэгатамі. Іх мы занарадзілі шэсць адзінак.

Па стане на 25 сакавіка, згодна з аператыўнай інфармацыяй, у раёне пасеяна 1042 гектары яравых культур (4,1 %), у т.л. за  апошні дзень – 548 га. У працэнтных адносінах найбольшая  частка яравога кліна  засеяна  ў доследнай навуковай станцыі па цукровых бураках (25 %), ААТ “Новае жыццё” (18 %), ААТ  “Нясвіжскія Астроўкі” (11 %), “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (8,2 %), СВК “Агракамбінат Сноў” (3,8 %). Найбольшую дзённую прыбаўку далі  механізатары  агракамбіната  (125 га). У фізічным  вымярэнні  на большых плошчах укінута  ў глебу зерне ў “Новым жыцці” (317 га) і “Нясвіжскім  райаграсэр-вісе” (218 га). Высяваецца ў асноўным ячмень, у т.л. піваварны – на 430 га. Акрамя таго, “Нясвіжскія Астроўкі” пасеялі 15 га аўса.

Яравы клін у раёне займае  25663 га. Да сяўбы падрыхтавана  1963 га (7,6 %), у т.л. за апошні дзень – 1082 га. Высокай дзённай  прыбаўкі дасягнулі ў ЗАТ “Росіч”  (320 га), у “Снове” (125 га), “Нясвіжскім  райаграсэрвісе” (124 га), ААТ “Лань-Нясвіж” (120 га).

Вільгаць у глебе закрыта на плошчы 10767 га (47 %). Актыўна гэта работа ідзе ў ААТ “Лань-Нясвіж” (88 %), СВК “Гарадзея” (83 %), Нясвіжскай сортавыпрабавальнай  станцыі (79 %).

Шчыра працуюць  механізатары на ўнясенні ў глебу  мінеральных угнаенняў. Так,  пад яравую сяўбу ў вясновыя  дні калій унесены на 3985 га, у т.л. за апошні дзень – на  415 га, фосфар – адпаведна на  5365 і 887 га, азот – адпаведна на 3302 і 1153 га.

Выконваецца на палях і шмат іншай  работы: механізатары  ўносяць арганіку, аруць глебу, падкормліваюць шматгадовыя травы,  сенажаці і пашу. Перазалужана 143 га  сенажацяў (92 га – у ААТ “17 верасня”, 51 га – у СВК “Агракамбінат Сноў”). Пасеяна  53 га шматгадовых траў (43 га – у “Нясвіжскім райаграсэрвісе”, 10 га – у “Гарадзеі”).

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.