У добры шлях, гарачая пара!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Галоўны аграном ААТ «Юшавічы» Юрый Тарасевіч  дае заданне механізатару Міхаілу Жуку

З кожным днём шырацца палявыя работы ў ААТ «Юшавічы».

Механізатары Леанід Піліпенка, Алег Баханкевіч і Дзмітрый  Стульба ўносяць арганіку пад кукурузу на зерне. На  пагрузчыку працуе Уладзімір Лепяціла. Ён за дзень  грузіць да 1000 тон кампостаў.

На пашы калій рассыпаюць механізатары Аляксандр Янскі і Сяргей  Ванагель.  На падвозку  мінеральнага ўдабрэння  занараджваюць  па чарзе вадзіцеляў Уладзіміра Гурбана  або Валерыя Баханкевіча. За дзень  падкормку атрымліваюць да 1000 гектараў.

Аляксандр Кукула на «Фендце» з 8-корпусным плугам арэ глебу пад сяўбу кукурузы.

IMG_2366

Механізатар Алег Баханкевіч

У сераду, калі мы наведалі гаспадарку, у поле збіраўся  выязджаць Міхаіл Жук на  МТЗ-1221 з культыватарам. Ён пайшоў закрываць вільгаць у глебе на полі, дзе будуць  вырошчваць цукровыя буракі. Міхаіл Міхайлавіч  9 гадоў водзіць трактар у ААТ «Юшавічы». Выконвае розныя  работы: выраўноўвае глебу агрэгатам АКШ, сее траву, потым косіць яе, возіць сянаж, сілас. Як мы назаўтра даведаліся ў дыспетчарскай  акцыянернага таварыства, у першы дзень М. Жук зрабіў 19 га. А наогул, пры максімальным  напружанні, як расказаў нам механізатар, выйдзе 30 гектараў.

_MG_9913

Загадчык насеннага склада Анатоль Рубіс

У чацвер хлебаробы «Юшавіч»  пачалі падкормку азімых збожжавых КАСам. У складзе  звяна — Сяргей Кішко на «Расе», Валерый  Васілеўскі і Артур Баханкевіч, якія падвозяць удабрэнне бочкамі РЖТ-6.

А ў насенным складзе вёскі Затур»я пачалі перавозіць  зерне з засекаў у другое  памяшканне, дзе будуць  пратручваць насенне перад сяўбой. Захоўваецца  ў складзе, як паведаміў яго загадчык Анатоль Рубіс, 195 тон яравых каласавых і 25 тон гароху.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.