У дзве змены
338 гектараў яравых культур пасеялі механізатары ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” па стане на 27 сакавіка. Гэта складае 23 % ад неабходнага (пры сярэднім паказчыку па раёне 10 %). Ад планавай плошчы яравых збожжавых і зернебабовых пасеяна 53,1 % (па раёне – 29,9 %). 323 га заняў у гаспадарцы ячмень (у т.л. 80 га – піваварны) і 15 га – авёс.
Дзённая прыбаўка (за 26 сакавіка) дасягнула 103 га. Трэба адзначыць, што гэта другі паказчык у раёне пасля СВК “Агракамбінат Сноў”, дзе прыбавілі за дзень 137 га. Садзейнічаюць высокай выпрацоўцы арганізаваная належным чынам работа на вясновай пасяўной, настрой механізатараў і спецыялістаў на добры ўраджай.
Заняты на сяўбе Аляксандр Сукала (на здымку) і Яўген Батазін, якія на трактары “Джон Дзір” з сеялкай “Амазоне” працуюць у дзве змены: з 6 гадзін да 15-і і з 15 гадзін да 24-х. За суткі яны засяваюць па 80 і болей гектараў. У Віктара Мануліка – трактар МТЗ-1523 з сеялкай “Ферабокс”. Ён за рабочы дзень заносіць на свой рахунак па 18 гектараў яравога кліна.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ
Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ